Apple імкнецца не адставаць ад Google, і ў 2013 годзе плануе прэзентаваць гадзіннік iWatch: з яго можна будзе тэлефанаваць і карыстацца картай.
Кампанія Apple мае намер пачаць продажы свайго новага прадукта iWatch ўжо ў 2013 годзе. Пра гэта паведамляе ў сваім дакладзе Bloomberg са спасылкай на крыніцу, знаёмую з планамі кампаніі. Паводле інфармацыі выдання, над распрацоўкай гадзінніка ў Apple працуе каманда з 100 чалавек.
Па дадзеных крыніцы Bloomberg, у iWatch будзе частка функцый, якія зараз ёсць у iPhone і iPad.
«Мы разглядаем такія функцыі, як магчымасць тэлефанаваць пры дапамозе прылады і бачыць, хто вам тэлефануе», - распавяла крыніца выдання.
Яна дадала, што пры дапамозе гадзінніка можна будзе даведацца па карце сваё месцазнаходжанне.
У гаджэце таксама з'явяцца крокамер і датчыкі, якія адсочваюць здароўе карыстальніка, напрыклад, лічыльнік сардэчнага рытму. Кампанія хоча прэзентаваць публіцы прадукт ужо ў 2013 годзе, таму Apple падала 79 патэнтавых заявак, якія ўключаюць у сябе слова "запясце", а таксама прылады з гнуткім экранам, якія працуюць ад кінетычнай энергіі.
У інтэрнэце з'явілася відэа, што iWatch будзе ўяўляць з сябе і якім функцыяналам валодае. Так тое, што некалькі гадоў назад здавалася фантастыкай, сёння набывае цалкам рэальныя рысы.
.
Нядаўна мне прапанавалі новы наручны гадзіньнік з умантаваным сотавым далькажыкам, дотыкавым экранам і відыякамараю. Размовы мусяць ажыцьцяўляцца па ім пры дапамозе блютус-гарнітуры, якая ўваходзіць у камплект. Дадамо, што гадзіньнік гэны быў зроблены з найвысокай якасьцю й каштаваў усяго... 75 даляраў.
А ў колькі «абгрызены яблычак» ацэніць сваю цацку? Як жаліўся адзін эўрапеец па тэвэ: у нас тканіна на пашыў цішоткі каштуе болей, чым сама кітайская цішотка. Таму яблычкікам, каб дагнаць і перагнаць Кітай, трэба ўпекчы ў свой выраб не адну разынку.
.
Alex113 напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 16:37
Звычайнае вiруснае вiдэа нейкiх аматараў..
"Па дадзеных крыніцы Bloomberg.." - лiнк на "дадзеныя", калi ласка. А то зусiм незразумела, дзе блумберг iх дастае. Мо сачыняе?
Алень напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 17:05
такому гадзінніку не хапае колаў для перавозкі гаспадара.
blah напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 21:57
Вы серьёзно? Это же очевидная подделка. Такие технологии ешё не сучествуют в промышленном масштабе
Zmicier напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 22:14
Катайцы ўжо некалькі год такія выпускаюць коштам 60-170 даляраў. Нават з двума сімкамі.
Мінак напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 23:15
Зміцер, а ці вы глядзелі відэа? дам 500 за штуку, калі вы мне такія як на відэа прывязеце 2 штукі.
Вадим напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 8:11
Такие технологии существуют уже около 7 лет, а в промышленном масштабе используются с 2011 года
Серж напiсаў(ла) 9 сакавiка 2013 у 14:51
Яно можа і пацешна, але цікава але рука будзе рэальная зацякаць)))