Куратарства канцэрна «Белнафтахім» ускладзена на прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм’ера ад 4 сакавіка 2013 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

«Распараджэнне ўдакладняе размеркаванне абавязкаў па гэтым пытанні. Згодна з дакументам, пытанні дзейнасці канцэрна „Белнафтахім“ з гэтага часу будуць знаходзіцца ў падпарадкаванні прэм’ер-міністра», — адзначылі ў прэс-службе.

Да гэтага куратарства канцэрна «Белнафтахім» ажыццяўляў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

«Белнафтахім» узначальвае Ігар Жылін, які пераехаў у Беларусь з Расіі ў 2010 годзе.

На апошнім паседжанні ўрада Аляксандр Лукашэнка крытыкаваў Сямашку за «грубое стаўленне да кадраў, прызначаных прэзідэнтам».

«У сваёй працы вы зыходзіце з асабістых сімпатый. Гэта ваш стыль. Не лічыцеся з меркаваннем сваіх калег, праяўляеце адкрытую грубасць, часам нястрыманасць. Я бы вас папрасіў спыніць канфліктаваць з тымі людзьмі, якія прызначаныя прэзідэнтам. Прэзідэнт іх прызначыў і толькі прэзідэнт мае права іх вызваліць ад займанай пасады», — сказаў Лукашэнка.

«Дайшлі да таго, што стварылі нейкую камісію для высвятлення адносін з Жыліным. І калі ў вас ёсць прэтэнзіі, у прэм’ер-міністра, увогуле, у членаў урада да тых ці іншых падначаленых асобаў, вы не канфліктуйце, вы ўносьце прапановы. Матываваныя прапановы, каб ні адзін з удзельнікаў гэтых канфліктаў ці тых, хто назірае, ні разу вас не папракнуў, што вы там адмыслова нешта робіце», — сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што здзіўлены пазіцыяй Мясніковіча, назваўшы яго пабочным назіральнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?