На працягу трох дзён атрымаў сакрушальны удар па сваёй сезонай мізантропіі.

Не так даўна мяняў грошы ў абменіку. Атрымаў беларускія грошы, і нават не пералічваў іх, цалкам давяраючы банкаўскай сістэме. Праз некалькі дзён зноў зайшоў у абменнік. Да мяне падышла касірка і, выбачаючыся, пачала тлумачыць, што яна мяне аблічыла не дадаўшы грошы, і што ўвесь час чакала, каб іх вярнуць.

У суботу сеў ў маршрутку, каб ехаць да дому, але потым узгадаў, што яшчэ ёсць справы і выйшаў з яе, не забраўшы грошы за праезд, мяркуючы, што мая адмова ад паездкі — мае праблемы, і кіроўца, прабіўшы квіток, не абавязаны вяртаць грошы. Сёння зноў сеў у тую ж самую маршрутку, і той жа кіроўца сказаў, што я не мушу плаціць за праезд, бо ў суботу я не забраў грошай.

Добрых людзей сапраўды шмат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?