Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура падчас экстраннага пасяджэння ўрада заявіў, што з краіны будзе высланы амерыканскі дыпламат, замяшаны ў ваенную змову супраць прэзідэнта Уга Чавэса.

Мадура падкрэсліў, што гаворка ідзе пра ваенна-паветранага аташэ ЗША.

Раней улады краіны паведамілі пра пагаршэнне здароўя Чавэса, які перанёс у канцы мінулага года чарговую аперацыю з-за ракавага захворвання.

Урад Венесуэлы і ваеннае камандаванне краіны сабраліся ў прэзідэнцкім палацы ў сувязі з пагаршэннем здароўя Чавэса. Нікалас Мадура звярнуўся да кабінета міністраў у прамым эфіры тэлебачання.

Раней улады паведамілі, што ў Чавэса выяўленая новая цяжкая інфекцыя дыхальных шляхоў, якая ўзнікла ў выніку аслаблення, выкліканага курсам хіміятэрапіі. У студзені 2011 года Чавэс абвясціў, што ў яго рак. З тых часоў ён перанёс чатыры аперацыі, а таксама курсы хімія-і радыётэрапіі.

Каб заспакоіць насельніцтва, улады Венесуэлы 15 лютага апублікавалі некалькі "свежых" фота з Чавэсам і яго дочкамі. Вось ён чытае ў гаванскай клініцы газету "Гранма".

Каб заспакоіць насельніцтва, улады Венесуэлы 15 лютага апублікавалі некалькі "свежых" фота з Чавэсам і яго дочкамі. Вось ён чытае ў гаванскай клініцы газету "Гранма".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?