Меркаванні

Пракрамлёўскі партал пра беларускіх мігрантаў: Такое ўражанне, што ўся Беларусь прыехала працаваць у Расію

Беларусы масава з'язджаюць у Расію на заробкі.

Хтосьці працуе «вахтавым метадам», хтосьці ўжо ездзіць у госці на малую радзіму — пабачыцца з бацькамі, дапамагчы сваякам грашыма. У многіх беларускіх сем’ях дзеці не бачаць бацькоў тыднямі, а то і месяцамі — хтосьці павінен зарабляць грошы.

Апошнім часам менавіта на «сямейным фактары» робяць акцэнт чыноўнікі Беларусі, імкнучыся пераканаць патэнцыйных «гастарбайтараў» адмовіцца ад ідэі з’ехаць на заробкі з рэспублікі.

Прапагандысты выкарыстоўваюць розныя прыёмы. У прыватнасці, у пачатку 2013 года дзяржаўныя СМІ Беларусі праінфармавалі пра два выпадкі «вызвалення беларусаў з працоўнага рабства ў Расіі», прычым пры садзейнічанні адной і той жа раней невядомай расійскай арганізацыі. У першым выпадку

Андрэй Коўш, што вярнуўся з Дагестана ў Брэсцкую вобласць, сам абверг чуткі пра сваё «рабства». У другім «рабаўладальнік» з Арэнбургскай вобласці сам даказаў, што ніколі такім не быў: ён не абмяжоўваў у перамяшчэнні беларуса Мікалая Шпака, які жыў у яго, не выкарыстоўваў у дачыненні да яго гвалт, не спрабаваў пазбавіць яго магчымасці карыстацца тэлефонам і г.д.

Пасля абедзве шумныя гісторыі раптам перасталі цікавіць афіцыйныя беларускія выданні. Аднак намер любой цаной утрымаць парадзелыя працоўныя рэсурсы ў рэспубліцы не пакідае чыноўнікаў Беларусі. Самі ж беларусы, нягледзячы на намаганні добразычліўцаў, працягваюць шукаць добра аплачваную працу і масава мігруюць на заробкі праз «празрыстую» беларуска-расійскую мяжу.

«Умовы працы ў Расіі — амаль такія ж, як тут. Галоўнае — трапіць у добрую фірму, тады можна быць упэўненым, што і праца будзе, і заробак добры», — заявіў беларускі інжынер-будаўнік Сяргей, каментуючы ўмовы працы ў Расіі спецыялістаў яго профілю з Беларусі.

Сяргей жыве ў адным з райцэнтраў Гродзенскай вобласці і не хоча, каб праз яго словы ў сваякоў узніклі праблемы. Некалькі гадоў ён працаваў у розных рэгіёнах Расіі і на наступны дзень пасля інтэрв’ю збіраўся пакінуць Беларусь, каб зарабіць грошай для сям’і.

Паводле словаў суразмоўцы, праца будаўнікоў у Беларусі ацэньваецца ў некалькі разоў ніжэй, чым у Расіі, хоць працаваць даводзіцца не менш. Многіх яго суайчыннікаў даўно пацягнула на расійскія будоўлі — задоўга да крызісу 2011 года, калі зарплаты ў даляравым эквіваленце знізіліся ў тры разы і шматлікія прадпрыемствы спыніліся, не ведаючы, ці завяршаць пачатыя аб’екты, як ацэньваць працу будаўнікоў, квадратны метр кватэры або офіса, па якой цане заўтра будуць прадавацца будматэрыялы. «Гастарбайтары», якія працавалі ў гэты час на расійскіх будоўлях, пра сітуацыю ў Беларусі даведваліся з навін.

За апошнія гады ў Беларусі сфармаваўся цэлы будатрадаўскі рух — без дошак гонару і іншых атрыбутаў маральных заахвочванняў ударнікаў сацпрацы. Перадавікі будоўляў расійскага капіталізму аддаюць перавагу «маленькаму рубліку замест вялікага дзякуй». І галоўная небяспека для беларускага «гастрабайтара», са словаў Сяргея, — гэта не забароны мясцовых уладаў, а небяспека застацца без заробленых у Расіі грошай.

«Ёсць шмат фірмаў, якія не заплацілі сваім работнікам. Таму лепш ехаць у Расію па рэкамендацыі, а не „паеду

— знайду працу“. Асабіста я не сутыкаўся з тым, каб мне не заплацілі, але ведаю, што такія факты ёсць, і часта расійскія падрадчыкі „кідаюць“ расійскіх жа субпадрадчыкаў, — сказаў суразмоўца. — Па інтэрнэце могуць абяцаць адно, а прыедзеш — на месцы зусім іншае. Таму лепш ехаць па рэкамендацыях — калі ўжо хтосьці папрацаваў і можа рэкамендаваць гэтую фірму».

Паводле словаў беларускага будаўніка,

умовы працы на расійскіх будоўлях не горшыя, чым у Беларусі, а часам і лепшыя:

«Нам жыллё здымаюць — кватэру ў горадзе ці катэдж у прыгарадзе. Я жыў у катэджы за 12 кіламетраў ад горада — арганізацыя-наймальнік (субпадрадчык) здымала. На працу ў горад ездзілі на мікрааўтобусе».

Пытанне пра жыллё ў бытоўках прыкметна падняла яго настрой. «У Расіі раней на будоўлях жылі ў вагончыках — цяпер гэтага не дазваляюць, даўно такога няма. Нават у таджыкаў няма, — сказаў ён. — Зразумела, можна і памыцца, і паесці, і адпачыць. Спецвопратка, інструмент — гэта ўсё працадаўца выдае, а харчаванне — сваё».

«Працуем звычайна па 10 гадзін, рэдка калі па 8. Гадзіна — на абед. Стаўленне да працоўных вельмі добрае, — удакладніў суразмоўца. — Умовы могуць адрознівацца — трэба дамаўляцца. Пагадзінная аплата — адны ўмовы, па аб’ёмах выкананых работ — іншыя. Па адпачынках трэба дамаўляцца. Я дамовіўся на 1,5 месяца працы — 2 тыдні дома».

«У Калузе на славацкую фірму я адпрацаваў не адзін год — вельмі задаволены. Магу сказаць: замежная фірма — гэта лепш за ўсё, а з іх найлепшая італьянская або славацкая. Я на іх працаваў, і ніколі ў мяне праблем не было, а працаваў я шмат дзе. Быў такі выпадак, памятаю: у горадзе Электрасталь — у Падмаскоўі, расійскі генпадрадчык „кінуў“ расійскага ж субпадрадчыка — не заплаціў грошай. Але я працаваў на замежную фірму, з намі такога не было. А наогул у Расіі працуе шмат замежных будаўнічых фірмаў», — падзяліўся вопытам Сяргей.

Заробкі ў Расіі, сказаў беларускі будаўнік, прыкметна вышэйшыя, чым у Беларусі: «Электрык атрымлівае $2 тыс — атрымліваецца каля 60 тыс. расійскіх рублёў „чыстымі“, але гэта калі добры электрык. А калі такі, які толькі кабель можа цягнуць ды лямпачку ўкруціць — больш за $1,5 тыс. не атрымае.

Розныя фірмы, розныя віды работ, розныя кваліфікацыі будаўнічыя — усё гэта на зарплату ўплывае. Але самыя нармальныя ўмовы, як на мяне, у замежных фірмах».

У Беларусі, са словаў суразмоўцы, будаўнікі яго спецыяльнасці атрымліваюць каля $600 — дзе больш, а дзе менш, але ўсё роўна ў разы менш, чым у Расіі. Улічваючы рэаліі саюзнай дзяржавы, няма сэнсу працаваць за грошы на беларускага прыватніка або дзяржарганізацыю — мае сэнс сумленна зарабіць грошай за некалькі сотняў кіламетраў ад месца жыхарства. У Расіі да беларусаў стаўленне самае добразычлівае, адзначыў суразмоўца.

«Да беларусаў найлепшае стаўленне ў параўнанні з астатнімі, — сказаў ён. — Усе фірмы аддаюць перавагу працы ці з расійцамі, ці з беларусамі — ім не трэба дазволаў на працу, а астатнім трэба рэгістравацца.

Па квітку беларус можа працаваць месяц наогул без рэгістрацыі. Калі больш за месяц працуеш — фірма сама рэгіструе, афармляе дакументы».

«Славянаў ніхто не чапае, азіятаў — „шарсцяць“, — працягнуў ён. — У Калузе за 8 месяцаў мяне адзін раз даішнік спыніў — дакументы праверыць. Праверыў — адпусціў, ніякіх пытанняў. Я быў на сваім аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Апошні раз быў — там уся пляцоўка каля фірмы застаўленая аўтамабілямі з беларускімі нумарамі. Я прыехаў і падумаў, што ўся Беларусь прыехала працаваць — толькі некалькі машын было з расійскімі нумарамі. І выявілася, што так: беларусаў было значна больш, чым таджыкаў, узбекаў, малдаван, украінцаў».

Шмат беларусаў працуе не толькі ў Калузе і Падмаскоўі, але і ў іншых рэгіёнах Расіі. «Рабочыя з Беларусі прыязджаюць на сваіх аўтамабілях — гэта адразу відаць. У Яраслаўлі, памятаю, у 2011 годзе поўна беларусаў было. І цяпер яны выконваюць вельмі вялікія аб’ёмы работ», — сказаў суразмоўца.

Сяргей задаволены ўмовамі працы і не збіраецца заставацца ў Беларусі. Падобна да таго, што ён не сочыць за заявамі высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якія другі год запар запэўніваюць: беларускія «гастарбайтары» вяртаюцца «дадому», у Беларусі яны ўжо атрымліваюць не менш, чым у Расіі, беларускія будаўнікі жадаюць працаваць на беларускія арганізацыі і г.д. «Заўтра паеду ў Расію», — сказаў на развітанне суразмоўца. Ён ведае, куды і навошта едзе.

Яшчэ адзін суразмоўца, доктар-анестэзіёлаг Уладзімір, восенню 2012 пераехаў з сям’ёй у Расію. Ён пакуль захоўвае грамадзянства Беларусі, але думае над перспектывай расійскага грамадзянства для сваіх дзяцей.

«У Мінску апошняя мая зарплата была 4–5 млн беларускіх рублёў — тут мне далі адразу 70 тыс. расійскіх рублёў акладу ($468–585 і $2245 адпаведна).

У Мінску я здымаў кватэру — свайго жылля не было, тут мне вылучылі службовае жыллё, — сказаў беларускі доктар. — Мы нядоўга думалі — перспектываў у Беларусі ні ў мяне, ні ў жонкі не было. Што мы страчвалі? Хіба што яшчэ далей з’ехалі ад бацькоў, сяброў, ад калег па працы, да якіх прывыклі. Ні ў плане грошай, ні ў плане кар’ернага росту ў нас не было перспектываў, і калі паступіла прапанова з Падмаскоўя, калі пытанне па жыллі так вырашылася — мы сабраліся і з’ехалі».

Паводле словаў Уладзіміра, размова з начальствам у яго была спачатку жорсткая: абяцанні змяняліся пагрозамі, але ў выніку працоўную кніжку выдалі, сыход з медустановы быў без «бразгання дзвярэй». Былыя калегі з разуменнем паставіліся да выбару Уладзіміра.

«Насамрэч і ў Расіі дактары не як сыр у масле катаюцца, і цэны тут нашмат вышэйшыя — на прадукты харчавання, напрыклад. Але мы можам сабе дазволіць тое, чаго не маглі дазволіць у Мінску»,

— сказаў суразмоўца.

Уладзімір яшчэ не прыняў канчатковага рашэння пра змену грамадзянства. «Мой пашпарт дазваляе мне тут працаваць. Працы хапае, але за яе плацяць. Пакуль усё складаецца добра, з’язджаць не думаю», — сказаў ён. Суразмоўца адзначыў, што адток высокакваліфікаваных беларускіх дактароў, па вялікім рахунку, ніколі не спыняўся: «Памятаеце тэракт у Маскве, калі „Норд Ост“ захапілі? Тады пісалі пра беларускіх дактароў, якія былі на спектаклі. Прайшло некалькі месяцаў, і яны, як мне расказалі, з’ехалі на заробкі ў Афрыку — краіну не памятаю, нейкая былая партугальская калонія, пастрэльваюць там. А тут — Расія».

Саюзная дзяржава дала магчымасць зарабіць у Расіі яшчэ адной беларускай грамадзянцы — Вользе. Як і папярэднія суразмоўцы, яна таксама не пажадала «прыцягваць увагу падатковай». Адпрацаваўшы 2,5 гады ў офісе маскоўскай фірмы, яна вярнулася ў Мінск, каб выйсці за свайго маладога чалавека. «Пра Маскву ў мяне засталіся толькі добрыя ўражанні», — сказала яна.

«У першую чаргу, вядома, прыцягвала зарплата: у Мінску тады плацілі $500–700 за працу маёй кваліфікацыі, а ў Маскве сходу прапанавалі $2 тыс. — вельмі добрыя грошы па беларускіх мерках. Плюс магчымасць падпрацоўваць камандзіроўкамі, але мяне і так усё задавальняла — ні ў адну не з’ездзіла. Паабяцалі і дапамаглі з пераездам — першы месяц мне здымалі аднапакаёвую кватэру, а потым я сама знайшла лепшы варыянт».

Паводле словаў суразмоўцы, стаўленне да беларусаў у Маскве самае добразычлівае. «Беларусаў заўсёды сустракалі добразычліва і больш цёпла, чым, скажам, украінцаў, — сказала яна. — У той фірме, на офісе якой я працавала, суадносіны беларусаў і расійцаў было прыкладна 60% і 40%. І такіх фірмаў у Маскве шмат».

У адрозненне ад паўднёвых ці азіяцкіх народаў, беларусаў цяжка адрозніць па колеры скуры або характэрным акцэнце. Фактычна беларускія прадпрыемствы ў Расіі, нават тыя, што складаюцца пераважна з уладальнікаў сініх пашпартоў РБ, імкнуцца не прыцягваць увагу да складу свайго персаналу і тым больш да гаспадароў.

«Беларусам даводзіцца ехаць на заробкі ў Маскву, каб цябе „не чапалі“.

Многія з тых, хто з’ехаў у Маскву, кажуць, што ў Беларусі немагчыма працаваць: ледзь стаў прыкметны твой поспех — усё, цябе заўважылі, хутка табой зоймуцца, — патлумачыла Вольга. — З Мінска кожны дзень у бок Масквы ідзе некалькі цягнікоў — усе яны забітыя, білеты купіць немагчыма. Многія беларусы, зарабіўшы ў Маскве, „разгарнуўшыся“, прыязджаюць у Беларусь, набіраюць беларусаў — наймаюць персанал, прывозяць іх у Маскву і далей нармальна працуюць».

«Я асабіста ведаю некалькі сем’яў, у якіх муж працуе ў Маскве, а жонка і дзеці — у Мінску. Раз на два тыдні ён прыязджае, прывозіць грошы, потым зноў з’язджае.

Магчыма, гэта маё асабістае кола зносін, але думаю, што такіх сем’яў вельмі шмат», — дадала суразмоўца.

regnum.ru

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

Гамяльчук напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 5:46
Ну i навошта вы перадрукавалі гэтую махровую пуцінскую прапаганду?
Gsm напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 7:51
Паважаны гамельчук, як для мяне дык гэта інфармацыя пра тое, наколькі мы не патрэбныя ўласнай радзіме. Чытайце ўсё, нават лукоўскую саўбелію, рабіце свае вывады, гэта карысна
Гамяльчук напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 8:18
Мо хто падкажа, дзе можна чытаць навiны ад партыі Пазьняка? Здаецца, больш нідзе ўжо праўды не знойдзеш!
belariy напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 8:18
ага. бедныя беларусы з'язджаюць на заробкі ў Расею. а багатыя маскалі на ПМЖ у Беларусь. цікавы кругазварот атрымліваецца.
Пацук напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 8:47
Gsm напiсаў(ла) ---------------------------- Па рознаму можна глядзець, але хутчэй радзіма гэтым пюдзям не патрэбна.Замест іх сюды ад туль жа прыязжае навалач, ды стараецца пісаць свае законы.
Зіна Скавародкіна напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 8:54
Гамяльчук напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 8:18 Мо хто падкажа, дзе можна чытаць навiны ад партыі Пазьняка? Паважаны Гамяльчук, чытайце,калі ласка тут: www.narodnaja-partyja.org, www.bielarus.net,http://pazniak.info/
Satan напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 9:11
2Гамяльчук Регнум - конечно, рупор. Но в данном конкретном случае лучшая пропаганда - это правда, хехе. В Минске оно не так заметно, ибо в отдельных строительных организациях з\п может вполне достигать тысячи у.е. Но регионы в буквальном смысле вымирают. У нас тут две строительные фирмы пол года не могут набрать штат. Ну нет людей и всё, а, если и находятся, то те, от которых все-равно пользы меньше, чем вреда - ака пришли на работу с бутылкой, спи*дили пару мешков штукатурки\ведер краски, загнали... и т.д. Хотя эти фирмы два года назад работали по всей области и выполняли гос. заказы.
Гамяльчук напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 10:22
Калі хто не здагадаўся, я таксама не ў Менску жыву. Толькі з маіх знаёмых два працаўніка знайшлі сабе смерць у Расеі праз адсутнасць элементарнай тэхнікі бяспекі. Беларусаў у дзікай азіяцкай імперыі паўсюдана падманваюць, а працуюць нашы за траіх тамтэйшых!Маскоўская прапаганда нагадвае фашысцкую пра шчаслівае жыццё беларусаў пад немцамі.
ук напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 10:49
Да уже кое-кто вернулся из уехавших. Там тоже ох...нный бизнес: что-то захватить любым путём, в основном откатом, забрать бабки и свалить без последствий. И как они утверждают, заброшенных объектов тьма. А делать так же не у всех рука поднимается. В общем, там лучше, потому что есть где с...ть больше.
Satan напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 11:21
2Гамяльчук Вы читали статью, но читали невнимательно. "Ёсць шмат фірмаў, якія не заплацілі сваім работнікам. Таму лепш ехаць у Расію па рэкамендацыі, а не „паеду — знайду працу" Ну, я в частности знаю одну строительную фирму, там и управляющий беларус и все рабочие тоже. Работают по всей РФ. Все были знакомы друг с другом, а 80% ваще из одного района)) з.ы. На фразе "Беларусаў у дзікай азіяцкай імперыі паўсюдана падманваюць" начал дико рыдать в подушку. Так может быть, потому что лохи и лохами быть суждено? Ну, тогда и АГЛ судьбой свыше дан, че вы паритесь тогда?))) *извините, не смог не съязвить по этому поводу)))
Гамяльчук напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 11:36
Лохі не тыя, каго падманулі, а тыя, хто не разумее, што такім чынам Расія з Германіяй пазбаўляюць беларускую нацыю будучыні, і гэты артыкул - заказная прапаганда двух адвечных ворагаў нашай незалежнасці: Масквы і Берліна.
Alex напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 12:04
Добро пожаловать в Смоленск! (К стати белорусский город.)
Максiм Багдановiч пiша зь Яраслаўлю напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 12:06
...Але мы — не таго мы шукаем, He тагo на чужыне нам трэба. He рассталіся б мы з нашым краем, Каб было дзеля нас у ім хлеба...
77 напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 12:40
Расейцы на дзяржаўным узроўні разглядваюць пытанне аб скарачэнні наплыва і змяншэнні колькасці працоўнай сілы з азіяцкіх краін і замяшчэнні працоўнымі рэсурсамі з Украіны ды Беларусі.(адсутнасць эмуніцета да асіміляцыі) Безумоўна на нашай тэрыторыі Расія будзе старацца знішчыць любое памкненне да росквіту эканомікі.Умовы для гэтага цяперашняя улада забяспечвае.
Kastus' напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 12:48
Ни для кого уже сюрпризом не будет что в рашке ты можешь найти себе работу, и жить один, и сможешь позволить себе многое из того что в беларуси было шиком, и при этом откладывать денюжку... сам уехал из небольшого города, где устраиватся надо по связям, которых не имел, без образования, получал себе на карманные расходы и все, самое простое сходить в бар выпить стакан пива, ты что только по праздникам... был выбор либо брать кредит на жилье и платить его его вместе с родителями либо уехать... тепрь жду революцию, все таки это не моя страна :)
Satan напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 13:34
2Гамяльчук Т.е. с галадухи памрэм, на писят гадоу у крэдзиты улезем и дзяцей сваих заложым, але радзиму не прададзим? Нуну. 2Kastus' Да, не будет никакой революции. Ради революции нужно работать и работать, а не горевать в каментах, что тупой и темный народ снова не вышел в полном составе на плошчу.
рабочы напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 14:09
Беларусы масава з'язджаюць у Расію на заробкі, расейцы масава у Беларусь на адпачынак,
Гамяльчук напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 15:22
Цяжкае жыццё працалюбівых беларусаў на радзіме выкліканае не тым, што ў нас, нібыта, рукі не адтуль растуць. Цяжкае жыццё беларусаў выкліканае выключна знешнімі фактарамі: Расія мэтанакіравана разбурае нашу эканоміку. Няма ні адной унутранай прычыны для таго, каб мы жылі горш за немцаў ці японцаў.
Сьцепаніда напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 15:32
Гамельчуку: знайсьці Зянона Пазьняка ў сеціве вельмі проста, дастаткова набраць ягонае імя ў гугле.
ортодокс напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:26
Откуда такие "гамяльчуки" берутся?! Виноваты все им кругом, то Германия, то тем более Россия...Неча на зеркало пенять, земеля, коль рожа кривая, плохому танцору, все что то мешает... Приходится признать - кормила Россия кучу глистов от Африки до Прибалтики. Хватит, все правильно, халява закончилась. Пусть вяликалитоуцы и зулусы сами себя кормят, и не шипят что плохая Россия "душыць, ня хоча харчаваць". Не нравится русский мир - аюсь у хлеу, у гейропу, к знойным арабам.. Аксиома - как зеноновец, так психически нездоровый субъект...как правило...
пара лель... напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 20:17
Пракрамлёўскі партал пра беларускіх мігрантаў: Такое ўражанне, што ўся Беларусь прыехала працаваць у Расію... - і што там лучшэ чым тут... - і што беларусы, двойчы ў месяц, дома бываюць... - і што беларусы луччэ ўсіх і таму іх там аж любяць... ...парталы чужыны... - яны пажыраюць абыякава-талерантных і слабых... Але, як заўсёды... - Выжывуць Мацнейшыя... і з Расеі так-сама... і будзе Вопыт і Жыцьцё Бліжнім (у любой з'яве, ёсьць Сіла Моцнаму... і смерць слабому). І таму... можам толькі жадаць бліжнім... - Будзьце Здаровымі і Моцнымі... - і хто з Богам... - маліцеся за іх.
Iнгвар напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 15:00
"бедныя беларусы з'язджаюць на заробкі ў Расею. а багатыя маскалі на ПМЖ у Беларусь. цікавы кругазварот атрымліваецца"--бязумный кругазварот.
Valkyrija напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 16:28
Даведалася ад знаёмых, што прайшла яшчэ "хваля" змены кіраўніцтва на невялікіх прадпрыемствах, якія да гэтага часу былі "на плаву"... Я не магу зрабіць канчатковыя высновы - гэта робіцца мэтанакіравана ці ад "вялікага розуму"... Мяркую сістэма распладзіла шмат "паразітуючага элемента", яго трэба некуды ўладкаваць... гэтыя "паразіты" разваляць усё канчаткова... Большасць людзей, хто да апошняга выцягвалі прадпрыемствы з эканамічнай "бездані" з'едуць у Расею...
Сівы напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 17:40
І пугай і пернікам .....
Цюльпан напiсаў(ла) 8 сакавiка 2013 у 15:21
Гэта мабыць адзіны дзень, калі жанчыны прымаюць кампліменты адпаведна. У наступныя ж ці маланкі з вачэй ляцяць, ці як быццам нічога не разумеюць, а то і бзыкнуць, што хоць праваліся.
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі» — новая версія ад праекта Zenon  16 Ці падабаецца вам абноўленая мелодыя? Ці варта было б зрабіць гэтую версію гімнам?
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY