Прэзідэнт Венесуэлы быў папулістам, апантаным уладай. Са свайго жыцця і кіравання ён зрабіў няспыннае тэлешоу. Ён не сыходзіў з тэлеэкранаў і ўлазіў ва ўсе пытанні. Прыводзім ягоныя самыя яскравыя выказванні.
МеркаванніУга Чавэс: самыя вядомыя выказванніПрэзідэнт Венесуэлы быў папулістам, апантаным уладай. Са свайго жыцця і кіравання ён зрабіў няспыннае тэлешоу. Ён не сыходзіў з тэлеэкранаў і ўлазіў ва ўсе пытанні. Прыводзім ягоныя самыя яскравыя выказванні.
Пасля няўдалага перавароту, 1992 «На сёння, на жаль, мы не дасягнулі пастаўленых перад сабой мэтаў. … Будуць новыя сітуацыі, і краіна абавязкова павінна выйсці на шлях лепшай долі». Як кандыдат у прэзідэнты, 1998 «Я не д’ябал». «Куба — гэта дыктатура». Планы нацыяналізацыі? «Не, такога не будзе». Вы сыдзеце з пасады праз пяць гадоў? «Канечне! Я хацеў бы сысці нават раней!» Жонцы на Дзень Святога Валянціна, у тэлеэфіры, 2000 «Марысабэль, сёння я табе… Будзь гатова!» Пасля путчу супраць сябе, 2002 «Я быў зняволеным прэзідэнтам. Я не адракаўся ад улады». Аб правах індзейцаў, 2003 «Хрыстафор Калумб быў піянерам найбольшага ўварвання і генацыду ў гісторыі чалавецтва». Аб самітах, 2005 «У нас саміт за самітам, а ў людзей бяда за бядою». Пра багацце, 2005 «Быць багатым кепска, бесчалавечна». Аб прэзідэнту ЗША Бушу, выступаючы ў ААН, 2006 «Учора тут выступаў д’ябал. Вось тут, на гэтым месцы. І сёння яшчэ серай патыхае». Яшчэ пра Буша, 2006 «Ты алкаголік, п’янюга, манюка, нягоднік, містар Небяспека. Ты найгоршае». Пра сацыялізм і капіталізм, 2006 «Капіталізм — гэта дарога д’ябла і эксплуатацыі. Калі паглядзець на свет вачыма Ісуса Хрыста — які, Загадваючы правесці нацыяналізацыю, у жывым эфіры ТВ, 2007 «Экспрапрыюйце іх!» Пра сваю паразу на рэферэндуме, на якім ён спрабаваў змяніць канстытуцыю, 2007 «Гэта перамога гаўна». Фідэлю Кастра, 2007 «Вы бацька ўсіх рэвалюцый на гэтым кантыненце, вы наш бацька». Пра былога прэм’ера Іспаніі Хасэ Марыя Азнара, 2007 «Ён сапраўдны фашыст». У адказ прысутны кароль Іспаніі Хуан Карлас кінуў: «Можа, ты заткнешся?» Пра лісце кокі, з якога вырабляюць какаін, выступаючы ў парламенце, 2008 «Я жую лісце кокі шторанку, і паглядзіце на мяне!» Пасля высылкі амерыканскага пасла, 2008 «Валі к чортавай мацяры, гаўно амерыканскае. Тут дастойныя людзі жывуць!» Адмяняючы абмежаванне тэрмінаў прэзідэнцтва, 2008 «Калі Бог дасць мне здароўе, я буду з вамі да 2021 года! Пра былога дыктатара Уганды Ідзі Аміна, 2009 «Мы думалі, ён быў людажэрам… Сумняюся… Магчыма, ён быў вялікім нацыяналістам, патрыётам». Пра жыццё на Марсе, 2011 «Я заўжды гаварыў, чуў, што дзіўна, што на Марсе няма цывілізацыі. Можа быць, туды капіталізм дабраўся і давёў планету да ручкі?» На пачатку «Абяцаю вам, што пастараюся гаварыць нядоўга». Пра суперніка на выбарах Капрылеса, 2012 «За табой хвост свіны, у цябе вушы свіныя, рохкаеш ты як свіння, падсвінак ты зялёны. Падсвінак ты, і не спадязвайся, гэтага не схаваеш». Плачучы на велікоднай імшы, 2012 «Дай мне карону сваю, Ісусе. Дай мне крыж свой, церні свае, каб з мяне кроў цякла. Але дай мне і жыццё, бо я павінен зрабіць яшчэ шмат чаго для гэтай краіны і гэтага народу. Не забірай мяне яшчэ».
падпіска на каментары
каментары праз RSS
11
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Ашпішнік напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 9:50
віКніК напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 9:55
Напільнік напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 9:56
віКніК напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 9:58
Беларус напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 10:33
N. напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 11:06
$ напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 11:47
з заводу напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:48
вось, ці можа, мэніпэя.. напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 19:16
Ф Кепскі напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 19:27
фцф напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 23:12
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
Галоўнае
«Дэвальвацыя вышэйшай адукацыі»: Летась школы скончылі 64 тысяч чалавек, у ВНУ паступілі — 81,3 тысячы 11
Поле цудаў: на новай рэзідэнцыі Лукашэнкі надпіс «Палац Незалежнасці» будзе па-расейску — фотафакт 36
Дашлі сваю навіну
Самае чытанаеСамае лайканаеАбмеркаванні
(38) vajs напiсаў(ла)
Ажно сэрца зашчаміла... Яшчэ малыя кажуць "пек" - калі нешта...
23 мая 2013 у 20:27 Ма, жэжа, буся... Дзіцячая мова: нагадайце словы, якія нельга забыць
(179) А таксама я ... напiсаў(ла)
не я за тую мову якой вучылі ў школе. Тарашкевіца...
23 мая 2013 у 19:34 «Прышпільная» мова, або Небяспека сыходзіць ад гарачых прыхільнікаў беларушчыны
(36) мужичок напiсаў(ла)
А ПОЧЕМУ НЕ НА КИТАЙСКОМ ИЛИ АРАБСКОМ ЯЗЫКЕ?
23 мая 2013 у 19:33 Поле цудаў: на новай рэзідэнцыі Лукашэнкі надпіс «Палац Незалежнасці» будзе па-расейску — фотафакт АнекдотыТэхналогііСпортАдукацыяЗдароўеКарысная інфаНадвор'еНерухомасцьЭканомікаФінансыАўтоКрыміналЗдарэнніУсяго патрохуАдпачынакЕжаГісторыяНа старонках «НН» 10 і 100 гадоў тамуАрхітэктураМоваРэлігіяЛітаратураКіноНавукаПрыватныя абвесткіПадзякіАфіша МінскАфіша БеларусьЗ Масквы. Блог Алеся Чайчыца |
Сайты знаёмстваў атакавалі сэксуальна заклапочаныя мужчыны
Гаспадарчы суд Мінска ліквідаваў «Агенцтва моды Сашы Варламава»
Працоўныя Трактарнага завода ўспомнілі пра палітвязняў — фоты
Пенсійны ўзрост жанчын у Казахстане паступова павысяць да 63 гадоў
Анчалоці ўзначаліць «Рэал» 3 чэрвеня
Ма, жэжа, буся... Дзіцячая мова: нагадайце словы, якія нельга забыць
Мірановіч: Хочацца перамагчы ўпершыню за 25 гадоў
«Ляпісы» выступяць на фестывалі «Нашэсце» ў ліпені
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|