«Наша Ніва» пабывала ў амбасадзе Венесуэлы.
ГрамадстваУ Мінску развітваюцца з Чавэсам - фотарэпартаж«Наша Ніва» пабывала ў амбасадзе Венесуэлы.
Ля венесуэльскай амбасады прыбіраюць снег. Пад грукат бульдозераў збіраюцца венесуэльцы. Размаўляць з журналістамі ім не хочацца: на ўсялякі выпадак яны кажуць журналістам «Калі што, мы вас знойдзем». Ля плота ружы і свечкі — першымі на жалобную цырымонію прыгналі БРСМаўцаў са сцягамі БРСМ і партрэтам Уга Чавэса. Яны амаль адразу рассосваюцца ў розныя бакі. Ля амбасады засталіся журналісты, якія чакаюць адкрыцця цырымоніі: у амбасадзе прапануюць пакінуць спачуванні ў адмысловай кнізе. Цырымонія затрымліваецца. Супрацоўніца амбасады частуе прамёрзлых у чаканні журналістаў кавай. Нешматлікія венесуэльцы стаяць адасоблена, бачна, што яны насамрэч перажываюць страту. Першым развітацца з Чавэсам прыехаў рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Анатоль Маразевіч, які ля брамы амбасады выступае з прамовай. «Мы вельмі спачуваем народу Венесуэлы, з якім паспелі парадніцца. — кажа ён. — Уга Чавэс зрабіў шмат і для Беларусі. Мы спадзяемся, што на выбарах народ Венесуэлы зробіць правільны выбар, і краіна будзе развівацца так, як гэта было пры Чавэсу». Паступова людзей запускаюць у амбасаду — адразу на ўваходзе стаіць невялікі партрэт Чавэса, свечка, над імі вісіць батальнае палатно на баліварыянскую тэматыку. Супрацоўніца амбасады, якая кіруе цырымоніяй, увесь час выцірае слёзы. «Мы вельмі любілі нашага прэзідэнта. — кажа яна. — Мы думаем, шмат хто прыйдзе пакінуць свае спачуванні: вось БРСМ ужо прыходзіў, цяпер журналісты». Пакой, дзе ляжыць кніга, аформлены сціпла — некалькі партрэтаў Балівара, вялізны партрэт Чавэса, замест жалобнай стужачкі — венесуэльскі сцяг. Чарга з тых, хто прыйшоў пакінуць спачуванні, невялікая — большасць дэлегацый чакаецца цягам дня. Першым свае спачуванні пакідае амбасадар Арменіі Армэн Хачатран - ён прыехаў на цырымонію адразу пасля Маразевіча. На выхадзе з амбасады стаіць мужчына сталага ўзросту з вялікай тэчкай, побач з ім два чалавекі ў цывільным. На тэчцы напісана імя адрасата «Паслу Венесуэлы Дыасу Нуньесу», а таксама «Афорт „Прызыў князя“». Мастака ў амбасаду не пускаюць, і нават не даюць журналістам з ім паразмаўляць. «Я ўжо не першы раз перадаю ім карціны. — кажа мужчына, але раскрыць тэчку яму не даюць». «Вы з якой газеты? „Наша Ніва“? Чуў пра такую?» — пытаецца адзін з «цывільных». — «Я не чуў, пасля дзеда адловіце». Тым часам у амбасаду заходзяць венесуэльцы, а таксама дэлегацыя «Белай Русі» — усе ў «фірмовых» шаліках. На вачах венесуэльцаў — ад ахоўнікаў да вайскоўцаў — слёзы.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
14
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
STATiK напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 14:45
11 напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 14:52
рдс напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 15:32
Эх напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 15:49
вы сами чем лучше ? напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 15:59
га? напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:12
mxр напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:14
Злой! напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:19
бугага напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 19:20
шпектакля продолжается... напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 19:39
кловуны. напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 19:55
Сергей Дрожжинов напiсаў(ла) 8 сакавiка 2013 у 11:20
алесь-кайра напiсаў(ла) 8 сакавiка 2013 у 23:26
vonSchultze напiсаў(ла) 9 сакавiка 2013 у 1:37
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|