«Ці быў агульны план на Плошчы? Зараз гэта не важна, — кажа Саннікаў. — Адзіны кандыдат не патрэбны, яго будзе кантраляваць Лукашэнка».
МеркаванніСаннікаў на «Белсаце»: «[Мяне катавалі] сапраўды акупанты, якія не лічаць сябе грамадзянамі Беларусі»«Ці быў агульны план на Плошчы? Зараз гэта не важна, — кажа Саннікаў. — Адзіны кандыдат не патрэбны, яго будзе кантраляваць Лукашэнка». Пра Плошчу Паводле Саннікаў лічыць, што падчас мінулых выбараў у беларускай палітыцы «пачало адбывацца нешта рэальнае». «З’явіліся кандыдаты, з’явіліся каманды, з’явілася магчымасць абмяркоўваць сітуацыю, хоць і не ў наўпроставым эфіры на тэлебачанні. Вы бачылі, з якою асалодаю людзі абмяркоўвалі сітуацыю. Першыя дні азіраліся, калі пабачылі, што іх шмат, і адбылося тое, што можна назваць народным зрывам». Госць «Гарачага каментара» кажа, што, калі выйшаў «Адказныя за катаванні не лічаць сябе грамадзянамі Беларусі» Пра катаванні за кратамі Гэта былі сапраўды акупанты, якія выконвалі загады, якія не лічаць сябе грамадзянамі Беларусі, увогуле людзі без грамадзянства». Ён яшчэ раз сказаў, што прашэнне аб памілаванні напісаў у крытычны момант: «…і я не спадзяваўся, што вызваляць, я хацеў захаваць сваё жыццё». Чаму не вывез сям’ю перад выбарамі? «Чаму, ведаючы Лукашэнку асабіста і разумеючы, на што ідзяце, вы не вывезлі раней сям’ю?» — «Уявіце, я вывожу сям’ю. Усё, кампанія скончылася! Ага, значыць, нейкая правакацыя, небяспечна будзе. Ну, вы ведаеце, мы не чакалі сапраўды такога цынізму ў адносінах да маёй сям’і і асабліва да нашага сына». Далей гаварыць пра сям’ю Саннікаў адмовіўся, патлумачыўшы, што баіцца за яе бяспеку. Як палітык, за мяжою ён працягвае распачатую раней дыпламатычную працу: шукае партнёраў і тлумачыць ім сітуацыю ў краіне. Паводле яго, апазіцыі трэба вызначыць сапраўды эфектыўныя кірункі працы, а не працягваць займацца тым, чым цяпер. Некаторае паразуменне ў гэтым сэнсе ёсць, сказаў Саннікаў, узгадаўшы пра нядаўнюю сустрэчу з лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам падчас Парламенцкай асамблеі АБСЕ. «Я адстойваю інтэграцыю ў Еўропу і захаванне нармальных адносінаў з Расеяй. Трэба знайсці пэўныя моманты, якія маглі б зацікавіць і стаць супольнаю платформаю. Пакуль што ў Расеі мы можам размаўляць з апазіцыяй. І мы бачым, што яна праходзіць тыя ж этапы, што мы прайшлі. Мы іх папярэджваем, што будзе далей», — тлумачыць Еўрапейскія лабісты Лукашэнкі «Мая каманда пацярпела больш за іншых. Вымушаны быў з’ехаць [за мяжу] асноўны склад», — распавядае Саннікаў. Ён адзначае, што Польшча вельмі шмат зрабіла пасля 2010 года для дэмакратыі ў Беларусі, чаго не было раней. Дала прытулак палітычным уцекачам, дапамагае і ў навучанні, і ва ўладкаванні жыцця. Тым не менш, у Еўропе актыўна дзейнічаюць і лабісты Лукашэнкі, перадусім — бізнесоўцы, якія ўплываюць на палітыку ў сваіх краінах. Ці магчымыя жорсткія санкцыі Еўразвязу ў адносінах да беларускага рэжыму? «Я прашу маіх суразмоўцаў зрабіць усё, каб вызваліць людзей», — каротка адказвае Саннікаў. Перамовы Лукашэнкі з Захадам, якія пачынаюцца зноў, палітык называе «гандлем паміж лабістамі»: «Дыктатура вельмі карысная для пэўных бізнесоўцаў і палітыкаў, на ёй можна зарабляць грошы». «Я — супраць адзінага» Паводле госця «Гарачага каментара», самая актыўная кампанія апазіцыі адбылася менавіта ў 2010 годзе. «Я быў супраць адзінага кандыдата. Я ведаў, што пэўныя кандыдаты спрацуюць на пэўныя групы. І заўважце, усё ж такі кандыдаты мелі адзіную пазіцыю — нават тыя, каго я лічу пралукашэнкаўскімі — у тым, што неабходныя перамены ў краіне. І з гэтым яны пайшлі ў людзі». Апроч таго, Саннікаў разлічваў на другі тур выбараў. Цяпер, лічыць ён, таксама не патрэбны адзіны кандыдат, бо дыктатар будзе кантраляваць яго да дэталяў.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
51
каментар
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Андрусь напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 14:16
плошчa напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 14:26
бумбамбіт напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 14:29
STATiK напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 14:35
zmicier напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 14:35
S.V.Yozh напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 15:42
Ириска напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 16:12
Што значыць не важна? напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 16:16
Ириска напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 16:35
Тартар напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 16:51
Бенедзікт напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:06
Бенедзікт напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:09
між іншым напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:33
Але напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:42
между прочим напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:04
Злой! напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:28
Kabouter Plop напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:43
ага напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 19:01
між іншым напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 19:15
il напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 19:53
Да слова напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 20:14
юры 2 міжыншаму і межджупротчаму напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 20:30
Hanna напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 20:40
НАЦДЭМ напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 20:49
Кнехт напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 21:25
Ириска напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 21:58
ВАСІЛЬ напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 22:08
Кнехт напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 22:30
між іншым - между прочим напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 22:47
Kabouter Plop напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 23:16
Рыгор напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 23:20
між іншым напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 23:59
Ліхтар напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 0:31
Рыгор напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 1:14
Крем напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 1:30
Pruvet напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 2:13
VALKYRIJA напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 2:47
ВАСИЛЬ напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 8:01
Пецька напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 10:17
саша напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 10:54
ёрик напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 11:19
2ёрик напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 11:27
адказ напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 11:40
Крем напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 11:43
sava напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 12:34
Пацук напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 12:37
між іншым - между прочим напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 14:55
askrealp@lesapark напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 16:53
вось напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 23:32
непрыхвасьцень напiсаў(ла) 9 сакавiка 2013 у 5:36
Юрась Беларус напiсаў(ла) 9 сакавiка 2013 у 11:44
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
Галоўнае
Штармавое папярэджанне — на захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы 1 +рэкамендацыі МНС, як сябе паводзіць у часе залевы.
Дашлі сваю навіну
Самае чытанаеСамае лайканаеАбмеркаванні
(9) па-чорнаму напiсаў(ла)
Юзік Крулеўскі піярыць спадара Астаповіча
25 мая 2013 у 19:11 У гістарычным цэнтры Гродна стане яшчэ на 4 будынкі менш
(6) абсурдас напiсаў(ла)
а як гэта - купиу билет и не бачыш сцэны?
прыйдзецца...
25 мая 2013 у 19:08 Тэатр імя Янкі Купалы знутры — рэпартаж Сяргея Гудзіліна
(35) Libertarian напiсаў(ла)
Дворецъ Наместника Северо-Западного Края
Пытошная
Главное Управление Синода РПЦ По Борьбе Съ...
25 мая 2013 у 19:05 Надпіс «Дворец независимости» на новай рэзідэнцыі знік — фота АнекдотыТэхналогііСпортАдукацыяЗдароўеКарысная інфаНадвор'еНерухомасцьЭканомікаФінансыАўтоКрыміналЗдарэнніУсяго патрохуАдпачынакЕжаГісторыяНа старонках «НН» 10 і 100 гадоў тамуАрхітэктураМоваРэлігіяЛітаратураКіноНавукаПрыватныя абвесткіПадзякіАфіша МінскАфіша БеларусьЗ Масквы. Блог Алеся Чайчыца |
На аўтатрасе М1 у Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінулі чатыры чалавекі
Штармавое папярэджанне — на захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы
У Таджыкістане заблакавалі доступ да YouTube
«Вялікі Гэтсбі» — бляск Амерыкі 20-х пад гукі хіп-хопа
Дзе выгадна купляць беларускія кнігі? Параўноўваем цэны ў інтэрнэт-кнігарнях
Вершнікі Апакаліпсіса. Гісторыя Беларусі. Частка ХХVІIІ
Беларуская глыбіня. Палацык
Камяні спатыкнення
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|