У бліжэйшыя суткі чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па Гомельскай вобласці пройдзе невялікі дождж, мокры снег.
У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман, галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём паўночны 5–10 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начны час сутак складзе 1–7 градусаў марозу, месцамі па краіне слупок тэрмометра апусціцца да мінус 10 градусаў.
Удзень прагназуецца ад нуля да 6 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да плюс 7–9 градусаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0