З круглай датай яго віншуюць грамадскія актывісты і праваабаронцы з Бярозы і Баранавічаў. Яны жадаюць яму моцнага здароўя, сямейнага шчасця, творчых поспехаў і дачакацца дэмакратычных пераменаў, якім гэты інтэлігентны, адукаваны чалавек прысвяціў сваё жыццё, пры гэтым ахвяруючы сваім лёсам і кар’ерай. А падрабязней пра усё расказаў у сваім вершы, напісаным да юбілею, праваабаронца Сяргей Гоўша:

Прымай віншаванні, сябра наш дарагі,
Старшыня Таварыства беларускай мовы,
Знаны гісторык, выкладчык цудоўны такі!
Кіраўнік усіх акцый за свабоду і волю.

Дзякуй Богу, цябе не зламалі ні турмы, ні суды,
Ні злачынны паклёп на цябе, за лаянку матам нібыта,
Ні ў кватэры ў шафу зладзеем-маёрам падкід
Патронаў сапраўдных і баявых ад аўтамата.

Нам удалося тады неяк цябе адстаяць.
І бандыты за гэта цябе тады не пасадзілі.
Але ж прыйдзе той час, напомнім мы ім.
Мы гэта ўсё не забылі.

Не забылі і тое, як пад выбараў час,
Каб не жыць болей гэтым гадам,
Ты звольнены з працы нахабна быў
Міністэрскім з Мінска загадам.

Ці ж мог ты зноў працаваць пасля,
Калі падумаць цяпер, прыкінь.
Ад улады ўмова ж была адна:
Займацца палітыкай кінь!

Цягнула да працы, знаю, цябе.
Папрацаваць хацелася хоць некалькі дзён.
Справе святой ты не здрадзіў, НЕ!
І не пайшоў ты да іх на паклон.

Тваё сэрца адстукала ўжо 60!
Але не за сябе яно больш клапоціцца,
За родную мову святую, за нашу зямлю,
Бо не туды ўсё зараз, як бачым, коціцца.

Жадаем табе, сябра наш дарагі,
Каб здзяйсняліся ўсе твае мары.
Каб з нябёсаў зямных хутка, хутка сплылі
Гэтыя варожыя цёмныя хмары.

Каб жыў ты спакойна па законах сваіх,
На роднай і любай зямлі без нуды.
Каб моцным здароўе было ва ўсіх!
Каб шчасліва і доўга жылі
Твая жонка, і дзеці, і ўнукі, і ты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0