Польшча ўступае ў Шэнгенскае пагадненьне з 1 студзеня 2008 г., але ўжо з 1 лістапада кошты падымуцца ў 12 разоў за аднаразовую візу — з 5 да 60 эўра (82 даляры).

«З 1 студзеня мы павінны працаваць па ўсіх шэнгенскіх правілах, — патлумачыла Камсамолцы прэс‑сакратар пасольства Польшчы Моніка Садкоўская. Таму рыхтуемся загадзя. З 1 лістапада узводзім ўсе правілы шэнгену, у тым ліку і кошт візы, тэрмін яе выдачы, пералік дакумэнтаў».

Літва, Латвія і Эстонія таксама ўступаюць у Шэнген з 1 студзеня. І цану на візу падымуць адпаведна з новага году!

З 1 студзеня па візе, атрыманай у польскай амбасадзе за 60 эўра, беларусы змонгуць ехаць па краінах шэнгену. З 1 лістапада віза падаражээ, але мяжы між Польшчай і Шэнгенскай зонай яшчэ не адчыняць. За што тады плаціць? На гэтае пытаньне ў польскай амбасадзе нам пакуль не адказалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?