Палітыка

Эмацыйны зварот Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі са смерцю Чавэса — поўны тэкст

Эмацыйны зварот Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі са смерцю Чавэса — поўны тэкст

Прыводзім поўны тэкст пранізлівага звароту Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі са смерцю Уга Чавэса.

«Нашы сэрцы працяла сумная вестка — пайшоў з жыцця блізкі, надзейны сябар, наш брат, Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавэс Фрыяс.

Мы, не стрымліваючы слёз, смуткуем разам з венесуэльскім народам, аплакваючы заўчасную смерць Уга Чавэса — аднаго з найвялікшых дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў сучаснасці, нязломнага героя, палымянага патрыёта і змагара за незалежнасць, выдатнага палітыка, мысляра і прамоўцы, яркага, моцнага і жыццярадаснага чалавека, усё жыццё якога была цалкам і без астатку прысвечана служэнню Айчыне.

Пад кіраўніцтвам Уга Чавэса, спадчынніка і прадаўжальніка святой справы Сымона Балівара, Венесуэла скінула зненавіднае ярмо адсталасці і галечы, вызвалілася ад палітычнага і эканамічнага прыгнёту іншаземных дзяржаў. Прэзідэнт Чавэс моцнай, цвёрдай рукой ўпэўнена вёў родную краіну да свабоды і шчасця. Ён быў і, я ўпэўнены, назаўжды застанецца для мільёнаў людзей сапраўдным бацькам венесуэльскай нацыі, абаронцам бедных, абяздоленых і прыгнечаных, светачам надзеі і апорай дэмакратыі на паўднёваамерыканскім кантыненце.

У асобе Уга Чавэса мы страцілі блізкага чалавека і найлепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну.

Супольная праца на карысць Беларусі і Венесуэлы, тыя цёплыя, чалавечыя адносіны, якія звязвалі нас усе гэтыя гады, назаўсёды застануцца аднымі з самых дарагіх успамінаў у маім жыцці.

Імя Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавэса Фрыяса залатымі літарамі ўпісана ў скрыжалі сусветнай гісторыі, яго асобу і здзяйсненні цяпер належаць вечнасці.

Сёння, у гэты час болю і смутку, мы спачуваем родным і блізкім Уга Чавэса, усяму народу Венесуэлы і клянемся памяццю яе вялікага лідара ўвасобіць нашы сумесныя задумы і планы ў жыццё, працягнуць палітыку дружбы і ўзаемадапамогі, зрабіць усё для далейшага ўмацавання і развіцця супрацоўніцтва на карысць абедзвюх краін.

Спачывай з мірам, наш сябра і браце Уга Чавэс. Твая справа будзе жыць у вяках!»

Загружаецца...

Цыт. БелТА

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

юры напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 16:21
ўсё... неўзабаве "група ветеранаў" зьвернецца да лукашэнкі з просьбай аб чарговым перайменаваньні прасьпекта на гэты час Незалежнасьці ў прасьпект Чавеса...
tt-34 напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 16:53
Лично не полетел, чтобы друзья в Гаагу сразу не сдали
Мікалай напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:02
Поўнасцю падзяляю смутак і эмацыйныя словы, выказаныя Аляксандрам Лукашэнка ў сувязі са смерцю Уга Чавэса!
Слёзы напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:11
Саддам, Мілошавіч, Каддафі, Чавэс... Адзін застаўся на белам свеце!!! Саўсем адзін.
Балбатня напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:37
Ну балбатун. Не ляціць на пахароны. Толькі балбатаць здольны.
Якуб Лапатка напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:43
А што мы ведаем пра Венесуэлу і Чавеса? Чаму адразу яго ў адну хеўру з Садамам ды іншымі ? Можа ўсё ж натоўпы засмучаных людзей у Каракасе, Маракайбо, Валенсіі ды іншых гарадах аб нечым кажуць? Чаму ён трапіў у такую кампанію, а Сьлёзы? Толькі таму. што не любіў Штаты? Што сябраваў не з Пазьняком, а з Лукашэнкам? А можа, ўсё ж, людзі ў Венесуэле лепей за беларусаў ведаюць пра свайго прэзідэнта. Памятаеце, як ён пасьля няўдалага путчу ўзяў усю віну на сябе, каб уратаваць сваіх паплечнікаў. Зямля пухам дэсантніку і мужнаму афіцэру.
пара лель... напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:46
:( Эмацыйны зварот... - а то... знайшоў бедны, няма ведама дзе ад душы ну, там, дзе яго прымалі як чалавека і друга... і на-табе... ох, нялюдская гэта жытка, калі кругом урагі... як тут такім без слёз... - тут і капыты ад кінуць можна ...
Ашпішнік напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 17:57
Штосьці мне гэта няўлоўна нагадвае..... А, дакладна, 60 год назад прыкладна такімі ж словамі праводзілі ў перадапошні шлях таварыша Сталіна. І тое самае усё: і слёзы - фальшывыя і сапраўдныя, і заявы пра тое, што заўчасна памёр "такі надзейны сябра", і ўся гэтая грандыёзнасць. Не здзіўлюся, калі сёння вечарам на якім-небудзь АНТ зробяць рэпартаж-некралог гэтак на паўгадзіны. І пералічаць усё тое, што зрабіў і не паспеў наш "сябар Уга", і тое, як ён добра з намі "дружыў", і тое, якая гэта "непапраўная страта для ўсяго чалавецтва". Чакайце, людцы.... Каб жа хоць без такога пафасу і цынізму абышліся... А то на ваніты цягне ад усяго гэтага цырку.....
2 Якуб Лапатка напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:07
Можа ўсё ж натоўпы засмучаных людзей у Каракасе, Маракайбо, Валенсіі ды іншых гарадах аб нечым кажуць? А можа, ўсё ж, людзі ў Венесуэле лепей за беларусаў ведаюць пра свайго прэзідэнта. --------------------- Замяціце Чавэс на Сталін. "Можа ўсё ж натоўпы засмучаных людзей у Маскве, Ленінградзе, Мінску ды іншых гарадах аб нечым кажуць? А можа, ўсё ж, людзі ў Савецкім Саюзе лепей за замежнікаў ведаюць пра свайго правадыра", таварыша Сталіна ў 1953 годзе? Калі памёр Сталін, людзі на вуліцах Масквы трацілі прытомнасьць і душыліся ў натоўпе. І аб чым гэта "кажа" пра Сталіна? А, Якуб Лапатка? Не: гэта не пра Сталіна нешта кажа, і не пра Чавэса, а толькі характэрызуе тых асобаў, у якіх аб падобных фігурах бывае жалоба. І зусім няважна, як шмат такіх знаходзіцца. Нават і калі такіх большасць. Калі Лу памрэ, многія будуць таксама плакаць на вуліцах, вось пабачыце! А некаторыя, магчыма, стануць нават лезьці ў пятлю і ўскрываць вены.
22 напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:20
Замяціце Чавэс на Сталін. ===================== А я на дэ Голь заменю.
науздагон напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:31
Ох,Сашко-сашко,не клянiся ад iмя усiх тутэйшых.Заробiш зваротную пятлю. Табе гэтае патрэбна,каб,"павесiць" вiну за няудаласьць заакiянскiх праектау-калi што - на сваiх падначаленых.А ты,як зауседы,у баку i чысьцюткi.
Юрэц напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:39
Божа, якія штампаванае і пустое па сутнасьці спачуваньне! Ніводнага жывога і цёплага слова не знайшоў Начальнік Беларусі, каб праводзіць свайго сябра ў апошні шлях.
маракуя напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:42
Натоўпы.. А па карэйскім хуга як слёзы лілі і галавой аб зямлю біліся?! Ды і памёр ён, напэўна, даўно.. Больш не было куды цягнуць з абвешчаньнем.
так та напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 18:57
Да ніхто нічога не цягнуў. усё роўна перавыбары.
Якуб Лапатка напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 19:35
Я ня толькі ведаю, як плакалі па Сталіну, а сам гэта бачыў і баяўся, што надыйшоў канец сьвету. Было. Я нават ведаў, што мне напомняць пра Сталіна. Элементрана, Ватсаны.Але ўсё ж, што вы ведаеце пра жыцьцё ў Венесуэле, пра Чавеса, як чалавека, пра тое, што там адбывалася ? Лепей там стала жыць людзям або горш? Толькі асабістыя сіпатыі-антыпатыі, і ня болей. Ён не любіў Штаты-- ён дрэнны. Буш-малодшы падманіў увесь сьвет і пачаў вайну супраць Садама, Ну, дзе хімзброя, дзе А-бомба? І жулік-хлус у ранзе прэзідэнта добры,? Калі вы ўсе так ужо любіце аналогіі: Зараз Захад і Штаты носяцца з ідэямі дэмакратыі па ўсяму сьвету, учыняюць перавароты і войны за яе. І паўсюдна кроў і хаос. А толку няма і ня будзе. А Савецкі Саюз насіўся з ідэямі камунізма , і паўсюдна былі кроў і хаос. А толку не было, няма і ня будзе. Хай спачывае зь мірам.
Чавэс напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 19:39
Якія словы - Незалежнасць,Нязломны, Палямяны,Патрыёт, Жыццярадасны.. Мы, не стрымліваючы слёз, смуткуем разам з венесуэльскім народам, аплакваючы заўчасную смерць Уга Чавэса — аднаго з найвялікшых дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў сучаснасці, нязломнага героя, палымянага патрыёта і змагара за незалежнасць, выдатнага палітыка, мысляра і прамоўцы, яркага, моцнага і жыццярадаснага чалавека, усё жыццё якога была цалкам і без астатку прысвечана служэнню Айчыне. Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=106030 "Што дазволена Юпіцеру, недазволена..."
палішук напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 19:56
Сапраўды, а чаму на пахаванне не ляціць? Да лепшага сябра? Ці сябрам ён быў толькі калі жывы быў і з яго можна было нешта ўзяць? Ці мо боязна?
Так напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 20:28
Лічу, што заўтра трэба не жанчын з надыходзячым бесталковым святам віншаваць. А тэрмінова правесці ў краіне дзень жалобы. Тым больш, што выпіць у сувязі з ім пад вечар не горш можна.
Неабыякавы напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 21:02
Зямля пухам мужнаму чалавеку,яркаму палітыку, сябру Беларусі.
Ёпрст напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 21:27
Сапраўдны дзяржаўны дзеяч зрабіў бы пры такіх рэсурсах нармальную цывілізованую краіну, а гэты папуліст усё пр..раў! Ды і спіс ягоных сяброў шмат аб чым гаворыць. Любіў не Венесуэлу, а сябе начале Венесуэлы!
перайменаванне напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 21:44
Ага, прашпект Бела-чав-ес.
Аўген напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 21:52
Нічога, спадарства! Аднойчы, будзе і на нашай вуліцы свята!
Бераговіч напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 21:55
Сапраўды, памёр ён даўно, але папрасіў сяброў, каб абвесьцілі 05 сакавіка. Каб ва усіх падручніках па гісторыі было напісана, што пайшоў ён з жыцця у адзін дзень з вялікім правадырам і вучыцелем таварышчам Сталіным...
ПАДВЕЙ напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 21:55
Чалавек памірае, гэта ж не дзярмо ў зямлю сьцякае.... Уго быў легітымны, бо жабракам ён падабаўся, каб не працавць, а за рэсурсы жыць... а ў нас АРЛУ цяжка, - сваёй нафты няма... ды і прыкмета (думаю ўсе заўважжылі) як толькі пасябруе зь кімсьці дык нешта не тое адбывается.... - Засябраваў з Іракам... з Лівіяй... З Венесуэлай... Нейкі праклён насылае на тых зь кім сябруе...
Мікола напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 21:57
Ёпрст напiсаў(ла) -- маеш рацыю. І чаму гэта нам навязваецца такі траур, калі загінуў прэзідэнт Польшчы і амаль усё кіраўніцтва гэтай краіны, то ў Беларусі мала не ў скокі ад радасьці кінуліся, а тут нейкі траур, асабіста для мяне і маіх блізкіх аніякага трауру, рыхтуемся віншаваць жанчын і адзначаць сьвята, хай сабе нават бальшавікамі прыдуманае
Хайвей 2 ПАДВЕЙ напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 22:18
Уго быў легітымны, бо жабракам ён падабаўся, каб не працавць, а за рэсурсы жыць... === А з якой гэта радасці менавіта жабракі сталі крытэрыем легітымасці? Чаму інтарэсы жабракоў раптам важней, чым інтарэсы больш паспяховых слаёў насельніцтва? У чым справядлівасць і легітымнасць вырашэння праблем першых за кошт інтарэсаў другіх?
Пры чым тут сяброўства двух дзядзечак?!?!?! напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 22:18
А што нам, Беларусам, да нейкіх там адносін двух асобаў мужчынскага полу?! Што нам да гэтага?! І пры чым тут траур на 8 Сакавіка?! -------------------------------------------------------------------------- Милыя Жанчыны, са святам Вас 8 Сакавіка!!!
ПАДВЕЙ напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 22:47
Хайвей А з якой гэта радасці менавіта жабракі сталі крытэрыем легітымасці? --------------------------------------------------------------- Электарат. Большасть люмпінаў вырашае як жыць астатнім...((( А што будзе потым? Не хвалюе.... Але жадаюць мець амерыканскія машыны, віскі ды іншы дабрабыт(як у капіталістаў)
Уважлівы напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 22:50
"змагара за незалежнасць" АРЛ і Чавеса ў змагары запісаў?
Артур Грышаненка напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 22:50
На маю думку, нельга параўноўваць Сталіна з Чавэсам. Масавых рэпрэсій пры Чавэсе не было. Уга Чавэс - сапраўдны мысьляр, які жадаў зрабіць жыцьцё свайго народа лепшым, і ведаў, ЯК (у адрозненьні ад сучасных апазіцыйных палітыкаў Беларусі)
Мікіта напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 23:00
Шчырыя пранікнёныя словы
Стиляга напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 23:17
Ага, траур на 8-е Марта, как-же!? Держи карман!
Inhvar напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 23:34
Бальшавiцкi iнтарнацыянал,няхай сабе лямантуюць,ды заламваюць рукi у роспачы..
Тошка напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 23:56
вы все больные, у вас нет сердца! едте в свои штаты целуйте поочередно попы клинтонов и бушей, я хочу чтобы улицу социалистическую переименовали в Чавеса! венесуэла и аргентина в сердце моем! мы братья!!!
Тошка напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 23:59
и я в шоке от кровожадности штатов, империи зла даже уже голливуд не может ничем помочь, печалька
2Тошка напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 0:03
Ці зьмясьціцца ўся Венесуэла з яе жабракамі і Аргенціна з крыху меншымі жабракамі ў тваім сэрцы?
Alies' напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 0:03
Usie mogilki pownyja nezamenimyh liudzej :)
Тошка напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 0:19
в моем сердце весь МИР! а вашем сердце евроремонт и золотые унитазы....
читатель напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 1:52
шизоидная паранойя.
гаўрыла напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 5:57
Уга Чавес- чалавек сваёй культуры, сваёй краіны і свайго тэмпераменту. У мяне- ды і нас- няма падстаў да адмоўнага стаўлення да яго. Ён нам кепскага нічога не зрабіў, не прадаў імперыялістам нацыянальную маёмасьць і вуліцы Каракаса не стэрыльна нішчымныя, як пад час "інаўгурацыі" Лукашэнкі ў 10 годзе. Багата венесуэльцаў яму ўдзячныя. Ён не большы папуліст, чым еўрапейскія палітыкі. Што стане вынікам ягоных намаганняў- пабачым праз пару год. Вучыце іспанскую, каб самім ведаць, а не меркаваць з чужой прапаганды. А наконт нашага... Што з крывадушніка ўзяць?
плётка напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 6:09
как надоело смотреть эти фотки с колькой везде, такое позорище для нашей страны. Больше ни один президент так не делает. К чему это всё?
Сьвядомы Ліцьвін напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 6:25
Как страшно повезло этому Чавесу... (По сравнению с Каддафи)
Sam напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 7:40
Юго. настоящий мужик. замля пухом.
віКніК напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 11:03
на самой справе яму нас...аць на "лепшага сябра". ён яго ўжо выкарыстаў. а словы яго. як заўсёды - пустыя таму і на пахаванне не паедзе - хто будзе жэншчын паздравлять?
прохожий напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 11:47
Если для него это такая большая утрата, что он всю страну погрузил в трехдневный траур, то что же сам не летит на похороны проститься со своим другом и братом, а посылает каких то Сеймана и Шымашку? Боится беспорядков? А своих подчиненных не жалко? Малозначительные личности?
Белы Легіён напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 22:08
Какой траур??? Торты выметаются в магазинах со скоростью звука.Почти все мужики тащат домой не венки,а живые цветы. Чихать беларусы хотели на луку и его траур.
Ну и ну напiсаў(ла) 8 сакавiка 2013 у 19:14
Епарэсэтэ,Лукашенко приехал на похороны с Колей. Зачем пацана с собой таскать? Смотреть на покойника в гробу под стеклом? Я не думаю что для психики ребенка такие "экскурсии" пойдут на пользу.
Тупак Шакур напiсаў(ла) 10 сакавiка 2013 у 6:03
Милошевич... Хусейн... Каддафи... Чавес... Тенденция...
Сьцепаніда напiсаў(ла) 11 сакавiка 2013 у 19:15
Пачнем з таго, што не бальшавікі прыдумалі сьвята 8 Сакавіка. Да бальшавікоў жанчыны пачалі змагацца за свае правы і гэты дзень - дзень салідарнасьці жаночае. А тое, што ў ссср ён ператварыўся наўпрост у сьвята жанчын без аніякае салідарнасьці, нічога не меняе. Хаця адзін дзень на год шматлікія мужыкі сваім жанкам кветкі нясуць ці якія іншыя падарункі. Хай бы й так. Загадваць мне ў гэты дзень пакрыць галаву чорнай хусткай і ліць сьлёзы хаця б і па Чавесу - глупства несусьветнае. Хай мамка ягонае сьлёзы йлье ды, можа, жонкі сыноў.
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Хрысціянства як анамалія 36 Адказ на «Паразіта веры». Абмяркоўвайце!
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

22.05 НБ РБ
USD 8680
EUR 11190
RUB 278.5

PDF-версія

22
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY