Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў 6 сакавіка падаў заяўку на правядзенне мітынгу ў гонар 95-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Паводле яго слоў, мітынг плануецца правесці 25 сакавіка з 17.30 да 18.30 на віцебскім стадыёне «Лакаматыў».

Аўтухоў таксама напісаў скаргі ў пракуратуру і Віцебскі аблвыканкам на адмову прадстаўнікоў хуткай дапамогі і міліцыі заключыць дамовы на забеспячэнне суправаджэння масавага мерапрыемства. «Медыкі адмову абгрунтоўваюць павышаным узроўнем захворвання і, як вынік, немагчымасцю забяспечыць суправаджэнне мерапрыемства хуткай дапамогай. У міліцыі наогул кажуць, што мы спачатку павінны атрымаць дазвол на правядзенне мітынгу, а потым яны разгледзяць заключэнне дагавора. Хаця згодна з законам усё павінна рабіцца наадварот», — сказаў ён.

Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ заяўляе, што мерапрыемства будзе праведзена, нягледзячы на магчымую адмову мясцовай адміністрацыі.

«Зараз рыхтуецца друкаваная прадукцыя для жыхароў горада з заклікам прыйсці на святкаванне Дня Волі. Мы павінны выйсці на мітынг і заявіць, што ў Віцебску ёсць апазіцыя, якая выступае за перамены», — падкрэсліў Аўтухоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?