МНС Карэліі выставіла рахунак беларускім турыстам, якіх ратавальнікі шукалі ў тайзе на працягу амаль тыдня, — 1,5 мільёна расійскіх рублёў. Такая інфармацыя была агучана 2 жніўня ў праграме «Панарама» Першага нацыянальнага тэлеканала.

Нагадаем, вечарам 1 жніўня ратавальнікі знайшлі трох турыстак, якія заблукалі ў тайзе 27 ліпеня. Яны былі ў складзе беларускай групы, што спраўлялася па рацэ Нюхча. Паводле звестак рэгіянальнага ўпраўлення МНС па Карэліі, байдарачніц адправілі ў Цэнтральную раённую бальніцу горада Сегежа, што размешчаны ў 260 км на поўнач ад Петразаводска, дзе яны прайшлі абследаванне.

Раніцай 2 жніўня паведамлялася, што знойдзеныя турысткі збіраюцца дадому. Аднак вечарам з’явіліся іншыя звесткі. Як паведаміла «Панарама», яны збіраюцца працягваць паход і ісці далей са сваёй групай па выбраным маршруце.

«Панарама» прыводзіць вытрымку з тэлефоннай размовы з адной з выратаваных — Вольгай Радкевіч. Турыстка сказала: «Вельмі добра мы сябе адчуваем. І фізічна, і маральна. Псіхічных таксама ніякіх адхіленняў няма, усё ў парадку. Мы былі ўтрох, трымаліся, дапамагалі адна адной, грэлі адна адну. Таму вельмі добра сябе адчуваем. Мы шчаслівыя».

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0