У школах увядуць урокі саюзнай дзяржавы

Міністры адукацыі Беларусі і Расіі падтрымалі ідэю правядзення 2 красавіка ў школах дзвюх краін «урокаў саюзнай дзяржавы».

«Гэта годная прапанова», — сказаў журналістам міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч пасля працоўнай нарады саюзнай дзяржавы з міністрам адукацыі і навукі Расіі Дзмітрыем Ліванавым.

Сяргей Маскевіч адзначыў, што ў беларускіх школах і ВНУ 2 красавіка праходзяць акцыі, прысвечаныя дню яднання народаў Беларусі і Расеі, аднак спецыяльных урокаў на гэтую тэму яшчэ не праводзілася.

«Гэта нядрэнная ідэя», — падтрымаў свайго беларускага калегу Дзмітрый Ліванаў.

Ён таксама дадаў, што ў падручніках найноўшай гісторыі Расіі абавязкова будзе адлюстраванае стварэнне саюзнай дзяржавы.

«Бо стварэнне саюзнай дзяржавы — гэта ўжо факт гісторыі», — сказаў расійскі міністр.

БелТА

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.
Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney
Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):
1123 напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 9:54
Мало в школах идеологии! Мы скоро останемся без толковых грамотных инженеров!!! но с целой кодлой идеологов и управленцев
$ напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 10:14
Сродкі камунікацыі дазваляюць процідзейнічыць гэтаму замбаванню. Толькі трэба трошкі пашавяліцца.
Юрась напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 11:40
...і факультатыў "як адрозніць ротарную жатку ад абмалоту "
аа напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 11:51
Можа і гісторію Расіі будзем вывучаць разам з мовай і літаратурай?
77 напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 13:22
Ну што бізнесмены, падтрымаеце беларускую навуку? Есць сэнс спадзявацца? Ці хай гіне тое, што продкі стварылі?
голас з цемры напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 19:26
Шкада вучняў! засталося прыбраць з праграмы ўсе навукі, пакінуць толькі ідэалогію, біяграфію АГЛоблі ў дэталёвым разглядзе, гісторыю так званай саюзнай дзяржавы і ВАВ, і, канешне ж, асновы праваслаўя - самыя "карысныя" прадметы, блін!...
хахаха напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 19:28
лепей 1-га красавіка!!!
двор бенедыкцінак напiсаў(ла) 9 сакавiка 2013 у 15:01
рэд, дайце гэта ў рубрыку "Анекдоты"!
Сьцепаніда напiсаў(ла) 11 сакавiка 2013 у 19:26
І абавязаць усіх вучняў і настаўнікаў чытаць і аналізаваць кнігу ГЕНАДЗЯ САГАНОВІЧА "НЕВЯДОМАЯ ВАЙНА". Хай ведаюць, што за ВОССОЕДІНЕНІЕ адбылося ў 1654г і зь кім аб'ядноўваюцца цяпер!
Напільнік напiсаў(ла) 11 сакавiка 2013 у 19:46
Буквар чытаць не хочуць, а тут некія псалмы яшчэ .Клаунада.
Richtigman напiсаў(ла) 20 сакавiка 2013 у 18:22
U shkolach wuczac` idejolukhi: Wypuskaiuc` -idejolukhau`!
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтр: падлічыце, колькі будзе...

не бачу сімвалы
Галоўнае
Дашлі сваю навіну
Усе навіны
Курсы валют
02.10 НБ РБ
USD 10600
EUR 13370
RUB 267.5
PDF-версія
2
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Гарачыя тэмы
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY