Беларуская ўдзельніца міжнароднага конкурсу песніАб гэтым БелТА паведамілі ў«Еўрабачанне-2013» Алена Ланская выступіць з песняй «Solayoh».
Кампазіцыя была абраная з чатырох трэкаў («Solayoh», «I’m Alive», «Kiss me» і «Rhythm Of Love») на пасяджэнні экспертнай рады, у склад якой увайшлі прадстаўнікі прадзюсарскага цэнтра «Спамаш» і Белтэлерадыёкампаніі.
Песня напісана еўрапейскімі аўтарамі Маркам Пелінкам і Марцінам Кінгам.
Цікава, што з іншай песняй, «Rhythm Of Love», Ланская перамагла на нацыянальным адборы.
Інфармацыя пра тое, што Ланская змяніла песню для «Еўрабачання» з’явілася 5 сакавіка. Каштавала песня спявачцы 35 тысяч еўра. Спявачку спансаруе прадзюсарскі цэнтр «Спамаш», які належыць Аляксандру Шакуціну.