Усё. Finita la commedia! На нашым «другасным рынку» амаль не засталося нічога беларускага: свежых машын мала, прапанова б/к з Расіі павялічваецца, а сярод «перакупаў» усё больш каўказцаў.
АўтоАўтарынак «Ждановічы» захапілі каўказцыУсё. Finita la commedia! На нашым «другасным рынку» амаль не засталося нічога беларускага: свежых машын мала, прапанова б/к з Расіі павялічваецца, а сярод «перакупаў» усё больш каўказцаў.
Добры дзень, Расійская Федэрацыя? Good bye, Еўропа! Пра змены на «другасным» рынку і заробкі шараговага перакупшчыка піша партал abw.by. Рынак — гэта сталы дыялог за жыццё, машыны і краіну. На кожным кроку адны славяць да нябёсаў стан свайго тавару, а іншыя ахвотна вераць у іх казкі. Скардзяцца на ўладу, расказваюць байкі пра звышудалыя продажы, даюць рэцэпты выхаду з крызісу. Дзвюх гадзін на пляцоўцы аўтарынка ў выходны дзень хапае, каб адчуць, чым жывуць простыя пакупнікі і «перакупы». Галоўнае — умець слухаць.
«Пяцёрка» BMW у — У цябе першая такая, з Расіі? А я ўжо адну прадаў «калгаснікам» з Навагрудка, — чуем ля машыны на расійскіх «транзітах». — Дык яны мне праз тыдзень патэлефанавалі: маўляў, не можам паставіць яе на ўлік. Вядома, не паставяць. Дамова
— Памятаеш, калі зарабіць 800–1000 даляраў за выходныя было раз плюнуць? Можна было машыну тут купіць, тут жа за дзень і прадаць. А цяпер што? За 500 баксаў — месяц маразоў. Ты паглядзі, колькі «асоб каўказскага выгляду» (зменена аўтарам) стала. Увесь хлам звезлі. Людзі нашы звар’яцелі — ганяюцца за Доўга шукаць свежыя машыны з маторамі вялікага аб’ёму таксама не давялося. Hyundai Santa Fe 2010 г. стаў «прахадным» літаральна два тыдні таму. Аўтамабіль прыбыў з Амерыкі. Першасны агляд паказаў, што было перафарбаванае левае пярэдняе крыло, але пра гэта прадавец адразу сказаў: — Можаце паглядзець Title, усе сэрвісныя дакументы. Хаваць, што машына была бітая, не бачу сэнсу. Замянілі цалкам элемент, потым яго пафарбавалі. Вось, няма адной кантрольнай налепкі, — паказвае прадавец на крыло ў месцы стыку з капотам. — Астатняе самі бачыце: салон як новы, рухавік «шэпча», скрынка пераключацца без рыўкоў. На задняй восі гума слабаватая, але на гэта я скіну… Такі падыход не тое каб парадаваў — мы былі проста прыемна здзіўленыя. Бо на рынку што не машына, то эталон. А тут сумленныя каментары, адэкватны падыход. Праверыўшы такую машыну па VIN, яе можна смела гнаць на СТА для больш глыбокага агляду. Калі рабілася толькі крыло, а геаметрыя кузава засталася цэлай, то можна думаць. За $24 тыс. нядрэнны варыянт для тых, хто хоча шмат аўтамабіля за мінімальныя грошы. Павелічэнне колькасці перакупшчыкаў небеларускага выгляду таксама відавочнае. Я люблю грузінаў, магу знайсці агульную мову з армянамі, але перакупшчыкі — гэта іншы народ. Памятаеце, яшчэ Вырашаем праінспектаваць адну з машын, прапанаваных «дзецьмі гор». Перад намі Hyundai Santa Fe першага пакалення 2003 г. з бензінавым двухлітровым рухавіком. У заяўлены прабег крыху больш за 100 тыс. км паверыць хацелася б, але не лёс: стан абіўкі сядзенняў і сцёрты руль гавораць самі за сябе. Рэч у тым, што такая ж машына з «сумленным» прабегам 215 тыс. км знаходзіцца ва ўласнасці аднаго нашага пастаяннага чытача, але стан салона там непараўнальна лепшы. Прадавец не ведае магутнасці рухавіка, не можа сказаць, які ў машыны расход, а нюансы абслугоўвання для яго таямніца за сямю пячаткамі. Перад намі «перакуп класічны»: «Як брату скажу: машына ў ідэале. Бяры, сябра, не пашкадуеш». Падводзячы вынік апошняга паходу на аўтарынак «Ждановічы», так і хочацца крыкнуць: «вялікі брат» ужо на нашых аўтарынках! Пакуль машын з расійскай «прапіскай» мала, але яны ёсць. У выніку цана возьме сваё: многія мадэлі ў Расіі ўжо таннейшыя, чым у РБ, таму машын на расійскіх «транзітах» усё больш. Павелічэнне колькасці перакупшчыкаў з Каўказа, зразумела, нацыянальнай бяспецы не пагражае, але гэта выразны сігнал: у Расіі робіцца «цесна», прадаваць «хлам» усё больш складана, а беларусы ў большасці выпадкаў
падпіска на каментары
каментары праз RSS
11
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Serg напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 12:17
Матарыст напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 12:53
$ напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 13:35
Vital напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 13:36
Аматар напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 13:46
TUT напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 13:59
$ напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 14:20
$, давай досвиданья! напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 17:40
Австрияк напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 18:35
Мага борцуха напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 19:30
гаспадар лiтоускi напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 19:55
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|