Беларускія ружы ў Мінску можна купіць за Br10-29 тыс., цюльпаны — Br10-12 тыс. Аб гэтым паведамілі ў дзяржаўнай установе «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Таксама прапануюцца мімозы (ад Br7 тыс. да Br15 тыс.), герберы (ад Br8 тыс. да Br10 тыс.), альстрамерыі (Br10 тыс.).

У спецыялізаваных крамах сталіцы, у гандлёвых цэнтрах, універмагах, павільёнах і на рынках праходзіць шырокі распродаж кветак, часовыя «кветкавыя паляны» арганізаваныя ў месцах актыўных пакупніцкіх патокаў.

Так, ААТ «ДарАРС» стварыла шматлікія зоны продажу кветак у будынку чыгуначнага вакзала, на сямі станцыях метрапалітэна і ў пераходах.
Айчынныя вытворцы прапануюць шырокі асартымент прадукцыі па дэмакратычных цэнах. Выязны гандаль арганізавала і КУП «Кветкі сталіцы».

Больш за 80 гандлёвых месцаў дадаткова выдзелена адмыслова для гандлю кветкавай прадукцыяй на Мінскім Камароўскім рынку, кветкі прадаюць і на адкрытых пляцоўках у месцах масавага знаходжання жыхароў і гасцей сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?