Урад устанавіў павышаныя каэфіцыенты суадносінаў сярэдніх зарплат кіраўнікоў і работнікаў шэрагу арганізацый на 2007 год.

Урад Беларусі ўстанавіў павышаныя каэфіцыенты суадносінаў сярэдніх зарплат кіраўнікоў і работнікаў шэрагу арганізацый. Гэтае рашэнне ўтрымлівацца ў пастанове Савета міністраў № 976 ад 31 ліпеня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет‑партале. Дакумент набывае моц 1 верасня.

Як зазначаецца ў пастанове, павышаючыя каэфіцыенты «прызначаны для кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія стабільна працуюць, маюць высокую эфектыўнасць і прыярытэтнае значэнне ў развіцці адпаведных галінаў».

Згодна з дакументам, кіраўнік ЗАТ «Атлант», якому прызначаны каэфіцыент 6,0, будзе атрымліваць зарплату ў шэсць разоў большую, чым сярэдняя зарплата работнікаў гэтага прадпрыемства. Павышаныя каэфіцыенты вызначаны таксама кіраўнікам: ААТ «Магілёўскі металургічны завод» (5,5); ВРУП «Мінскі аўтамабільны завод» (6,0); ВРУП «Мінскі маторны завод» (6,0); РУП «Беларускі металургічны завод» (6,0); РУП «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш» (6,0); РУП «Мінскі трактарны завод» (6,0); РУП «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» (6,0); РУВП «Беларускі аўтамабільны завод» (6,0). Гэтыя прадпрыемствы ўваходзяць у склад Міністэрства прамысловасці.

Каэфіцыент 6,0 устаноўлены для заработнай платы дырэктарам прадпрыемстваў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва: ААТ «Бярозабудматэрыялы», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Салігорскпрамбуд» і ВРУП «Беларускі цэментны завод».

У 5,5 разу больш, чым у сярэднім па прадпрыемствах, будуць атрымліваць кіраўнікі арганізацый, якія ўваходзяць у канцэрн «Беллегпрам»: ААТ «Белфа», ААТ «Віцебскія дываны», ААТ «Свiтанак» і СТАА «Белвест».

Кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскладзены на намеснікаў прэм’ер‑міністра, а таксама міністраў прамысловасці, архітэктуры і будаўніцтва, старшыню канцэрна «Беллегпрам».

Нагадаем, такое рашэнне прымалася і ў 2006 годзе, але спіс прадпрыемстваў у параўнанні з мінулым годам пашыраны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?