07.03.2013 / 14:04

Міхаіл Захараў пакідае «Юнацтва»

Галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў мае намер пакінуць пасаду галоўнага трэнера клуба, паведамляе афіцыйны сайт мінчан.

«Гэта рашэнне самога спецыяліста і не абумоўлена ніякімі іншымі абставінамі, акрамя жадання завяршыць трэнерскую кар’еру на высокім прафесійным узроўні.

Міхаіл Захараў гатовы адказаць на ўсе пытанні на будучай прэс-канферэнцыі», — гаворыцца ў заяве клуба.