07.03.2013 / 14:40

Ад суботы рэзка пахаладае: па поўначы краіны будзе да мінус 21°С 7

Прагноз надвор’я на 8–10 сакавіка.

Сіноптыкі кажуць, што канчаткова вясна пераможа ў канцы сакавіка, пасля Дня Волі.

У бліжэйшыя суткі, 8 сакавіка, тэрыторыя нашай краіны будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў халоднай паветранай масе, толькі днём у крайніх паўднёва-заходніх раёнах ушчыльніць аблокі малаактыўны атмасферны фронт. Гэта абумовіць пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці пройдуць невялікія ападкі. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны, у паўднёвых раёнах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0°С на паўднёвым захадзе да -10 .. -15°С на паўночным усходзе краіны.
Дзённы максімум складзе -3 .. +3°С, па паўночным усходзе да -5°С. Атмасферны ціск ноччу будзе расці, днём істотна не зменіцца.

У наступныя 2 сутак, 9--10 сакавіка, умовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будуць фармаваць халодныя скандынаўскія антыцыклоны, якія рухаюцца ля паўночных межаў Беларусі на цэнтральную частку еўрапейскай Расіі. І толькі поўдзень краіны будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомых франтальных раздзелаў.

Таму чакаецца 9 сакавіка пераважна без ападкаў, толькі па поўдні краіны пройдзе снег, мокры снег,
слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да -7 .. -13°С, па паўночным усходзе краіны маразы да -14 .. -19°С, у дзённыя гадзіны тэмпература павысіцца да 0 .. -6°С; па поўдні Беларусі, пад аблокамі, начныя мінімумы складуць -1 .. -5°С, днём - 1 .. 2°С цяпла.

10 сакавіка пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Маразы ўзмоцняцца: тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад -7 .. -10°С па поўдні да -18 .. -21°С па поўначы краіны, дзённай максімум не перавысіць -2 .. -8°С.

0
LMI / Адказаць
07.03.2013 / 15:06
Да што ж за трасца такая
0
Там тепло там яблоки / Адказаць
07.03.2013 / 15:42
В Минске от субботы до -21.
Вы, что не поняли почему оно сменило планы. Оно не дурень мерзнуть в Беларуси.
Завтра в Каракасе од +17 до +24
0
Максим Дизайнер / Адказаць
07.03.2013 / 16:13
Нет, эта страна не для жизни, эта страна для выживания. Обострение болезней желудка продолжается, волосы из-за отопления похожи на солому или на кусок мочалки, на улице если не упадешь подскользнувшись, то вляпаешься в какую-нибудь грязь. Утром жара, вечером зуб на зуб не попадает, как одеваться - неизвестно. Летом солнцепек, что на улицу не выйти. Осень темная и холодная. Тут от одной погоды только поседеть можно.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру