Mirum Music Festival

Крымінал

Былы міліцыянер-дэпутат з Магілёўшчыны краў авёс

Дэпутат Чырванабудскага сельскага савета Крычаўскага раёна, былы супрацоўнік міліцыі Раман Бяспяты аштрафаваны Бабруйскім міжгарнізонным ваенным судом за крадзеж аўса.

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, Раман Бяспяты ўчыніў крадзеж летам 2012 года. Тады ён выконваў абавязкі начнога дзяжурнага зернятоку ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Бель» у вёсцы Луты Крычаўскага раёна. Там дэпутат-міліцыянер сумесна з двума іншымі грамадзянамі даваў указанні работнікам сельгасарганізацыі напаўняць мяшкі збожжам пшаніцы, трыцікале і аўса і вывозіў іх з тэрыторыі зернесушыльнага комплексу.

Усяго было вывезена 32 мяшкі збожжа агульным коштам прыкладна 4,5 млн. рублёў.

Аднак давесці да канца свой злачынны план дэпутат не змог — умяшаліся яго калегі-міліцыянеры, якія затрымалі Бяспятага і змясцілі пад варту.

Пасля нанесены ўрон сельгаскааператыву ў памеры 4.641.100 рублёў быў пакрыты падазронымі ў крадзяжы ў поўным аб’ёме.

Органы следства, улічыўшы, што Бяспяты і яго другі саўдзельнік пакрылі ўрон і раскаяліся ва ўпершыню ўчыненым менш цяжкім злачынстве, спынілі крымінальную справу.

Яна было накіравана ў Бабруйскі міжгарнізонны ваенны суд для разгляду пытання аб прыцягненні падазроных да адміністрацыйнай адказнасці. У дачыненні да трэцяга падазронага крымінальны працэс быў спынены па акалічнасцях, якія выключаюць вытворчасць па крымінальнай справе.

У студзені суд аштрафаваў дэпутата на 30 базавых велічынь (3 млн. рублёў). На яго саўдзельніка быў накладзены штраф у памеры 2 млн. рублёў.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Бяспяты ўжо не працуе ў міліцыі.

Згоду на яго звальненне з органаў унутраных спраў, як гэта прадугледжана заканадаўствам, далі дэпутаты сельскага савета, паведаміў БелаПАН старшыня Чырванабудскага сельсавета Мікалай Новікаў. У той жа час Раман Бяспяты па-ранейшаму застаецца народным абраннікам.

БелаПАН

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

Polka напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 20:02
Былы міліцыянер-дэпутат з Магілёўшчыны краў авёс. Mo для кaня?...
mikola ramanau напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 22:55
Polka 2. tak.....kon galodny,i adzin u hace......deputatskaga zarobka ne hapae.....tre krasci.....
Jahor напiсаў(ла) 8 сакавiка 2013 у 3:11
У той жа час Раман Бяспяты па-ранейшаму застаецца народным абраннікам. ======================== цікава, гэта такое выключэньне ці правіла?
Valkyrija напiсаў(ла) 8 сакавiка 2013 у 5:01
На Крычаўшчыне з саўковых часоў крадуць УСЕ і ЎСЁ... там такі спорт... Мо прыстойны мент быў - здараецца - вось і знайшлі да чаго прычапіцца... праўда, каб прыстойны дэпутат быў - сумнеўна...
Пацук напiсаў(ла) 8 сакавiка 2013 у 17:02
Гэта зараза амаль на усіх напала з верху.
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Дашлі сваю навіну




Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца

Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

20.06 НБ РБ
USD 8720
EUR 11680
RUB 271.5

PDF-версія

20
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Гарачыя тэмы

Мінуўшчына не павінна быць праклёнам: яшчэ адно слова па «недыскутабельным пытанні»  53 Калі ласка, выкажыцеся тыя, чыё меркаванне змянілася ў выніку дыскусіі Сідарэвіча й Пашкевіча
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY