Культура. Рознае

У Гродне ў былым дамініканскім кляштары замест акна зрабілі дзверы — фота

Таварыства аховы помнікаў звярнулася ў пракуратуру.

У Гродне ў былым дамініканскім кляштары замест акна зрабілі дзверы — фота

Мінскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася ў гродзенскую пракуратуру, каб высветліць, хто дазволіў зрабіць дзверы замест акна ў будынку былога дамініканскага кляштара на вуліцы Савецкай, 6. Пра гэта піша газета «Вячэрні Гродна».

Як растлумачыў старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч, нядаўна на фасадзе замест аўтэнтычнага аконнага праёма з'явілася дзверы. У выніку быў зменены знешні выгляд будынка, які ахоўваецца дзяржавай. Менавіта гэта і прымусіла прадстаўнікоў грамадства звярнуцца ў Генеральную пракуратуру.

«Не наша справа разбірацца, што стала прычынай змены знешняга выгляду будынка, —адзначае Антон Астаповіч. — Мы лічым, што работы выкананы з парушэннем заканадаўства».

Таму ў лісце просяць скласці пратакол аб адміністрацыйных парушэннях, прызнаць працы незаконнымі і прымусіць заказчыка аднавіць аконны праём, які з'яўляецца аўтэнтычным элементам фасада гістарычнага будынка.

Як нам удалося даведацца, ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама выдаваўся дазвол на правядзенне будаўнічых работ на Савецкай, 6. Для гэтага была атрымана згода Міністэрства культуры.

Па словах Антона Астаповіча, гродзенскі выпадак не з'яўляецца ўнікальным. Мясцовыя ўлады, а таксама супрацоўнікі Міністэрства культуры даволі часта выдаюць дазволы на правядзенне работ у гістарычных будынках, якія наносяць шкоду будынкам і змяняюць іх знешні выгляд. Бывае, што такія работы ўзгадняюцца нават мясцовымі органамі ўлады, што з'яўляецца перавышэннем паўнамоцтваў. Асабліва заўважна гэта ў Мінску, Брэсце, Пінску. Гродна ў гэтым плане пашанцавала больш. Па-першае, сюды яшчэ пакуль не прыйшоў такі аб'ём інвестыцый, як у сталіцу. Па-другое, у Гродне існуе даволі моцная архітэктурная школа, працуюць кваліфікаваныя гісторыкі, архітэктары.

У тэму

Былы дамініканскі манастыр па вул. Савецкай, 6,8 у Гродне з'яўляецца цэласнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2-й катэгорыі, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў РБ пад шыфрам 412Г000025.

Даведка «ВГ»

Калі ўласнік робіць падобныя працы без адпаведнага дазволу, значыць, ён парушыў арт. 27, пункты 1 і 4 ст. 28 Закона РБ «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ». Калі ж гэтыя работы выкананы з дазволу Міністэрства культуры, то супрацоўнікамі дадзенага міністэрства парушаныя арт. 33, пункты 2, 3, 5 ст. 43 вышэйназванага закона.

Іна Грышук, «Вячэрні Гродна»

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

$ напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 16:42
Уласнік хто?
Тут ім мёдам намазана. напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 17:57
Хто? Калі не расейскія нацы, дык расейскія праваслаўныя.
gogen напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 21:51
"у Гродне існуе даволі моцная архітэктурная школа"– хоть один пример приличной постройки в городе за последние 20 лет, очень ждём!
Jahor напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 23:25
2 gogen ахаха, не дачакаецеся)) не пры гэтай уладзе...
Danik напiсаў(ла) 9 сакавiка 2013 у 2:25
Кацапстан!
Rio напiсаў(ла) 10 сакавiка 2013 у 14:04
Будынак на фота зусім не той, аб чым ідзе гаворка ў артыкуле. Менавіта гэты дом з фатаграфіі знаходізцца на вуліцы Ажэшка. Пра правядзенне будаўнічых работ у былым кляштары на Савецкай, 6 - цікавая інфа, бо яшчэ нядаўна ў гэтым будынку былі жылыя памяшканні з еўрарэмонтам, які рабілі жыхары без усялякага дазволу. Дарэчы, дзверы ў будынку былі там зробленыя яшчэ на пачатку 90-х. Можа яшчэ што нарабілі апошнім часам?
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Павел Мажэйка пра новую кааліцыю апазіцыі: Нас ізноў разводзяць 24 Што Вы думаеце пра гэта? Ці ёсць у лідараў апазіцыі іншае выйсце, акрамя эміграцыі або вычэквання?
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Абмеркаванні

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

21.05 НБ РБ
USD 8650
EUR 11120
RUB 276

PDF-версія

21
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY