Грамадства

72% сем'яў мінчан маюць толькі адно дзіця

Гарадскія ўлады Мінска прапрацоўваюць дадатковыя меры падтрымкі сем’яў з дзецьмі. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі 7 сакавіка старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.

Паводле яе слоў, за мінулы год больш чым 21 тыс. сем’яў атрымалі матэрыяльную дапамогу з Фонду сацыяльнай абароны, прычым 58% атрымальнікаў гэтай дапамогі — сем’і, якія маюць дзяцей.

Для фарміравання станоўчага прэстыжу сям’і ў сталіцы праводзіцца конкурс на лепшую сям’ю года, паведаміла Рамановіч.

Такі ж конкурс праводзіцца сярод мнагадзетных сем’яў, якіх у горадзе налічваецца крыху больш за 7 тысяч.

«Перад горадам стаіць праблема стымулявання нараджальнасці другіх і наступных дзяцей, бо 72% сем’яў мінчан маюць толькі адно дзіця», — адзначыла старшыня камітэта.

Гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей правёў анкетаванне, каб высветліць, чаго не хапае бацькам для нараджэння наступных дзяцей. «Мы мяркуем, што, акрамя матэрыяльных мер стымулявання, павінны быць створаны пэўныя ўмовы для прыняцця такога рашэння, — лічыць Рамановіч. — Гэта і арганізацыя працы сямейных псіхолагаў, і пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, працаўладкавання, зручнага рэжыму працы дзіцячых дашкольных устаноў».

БелаПАН

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

цілібом напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 20:23
усіх наступных дзяцей выцесніў Ягамосць Інтэрнэт
mirror напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 23:55
А яшчэ якую сотню год таму ніхто б і не падумаў, што мальтузіянства так далека працягне свае лапы!.. Не матэрыяльных умоў і іншай мішуры не хапае - раней было некалькі дзяцей і ў бедных сем'ях. Не хапае перш за ўсе менталітэту традыцыйнага грамадства, якое зараз выціснута "цывілізаваным" (дакладней, стэрэлізаваным)
symona напiсаў(ла) 8 сакавiка 2013 у 11:40
Бо статус маці вельмі нізкі. І ад усіх залежышь - ад мужа, ад дзяржавы якая кідае капейкі. Калі не стане мужа( а гэта можа здарыцца кожны дзень) застанецца жанчына з дзецьмі адна і ніхто аб ёй не парупіцца. А скажуць яшчэ-" навошта столькі наражала?Сама і барахтайся, твае праблемы." Гадаванне дзяцей не лічыцца працай, і не уваходзіць у стаж. Калі не будзешь працаваць, то нават выгадаваўшы трёх дзетак атрымаешь мізерную пенсію. Гэта статус вечнай прыслугі. А працуючы кідаешь дзяцей на цэлы дзень. І яны тады як сіроты, і ты трасешься цэлы дзень- каб што не здарылась.
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

21.05 НБ РБ
USD 8650
EUR 11120
RUB 276

PDF-версія

21
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY