Культура. Рознае

Да канца красавіка будзе распрацаваны праект развіцця тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

Да канца красавіка будзе распрацаваны майстар-план праекта «Брэст 2019».

Пра гэта было заяўлена па выніках нарады, дзе былі абмеркаваныя канцэпцыі праекта, які прадугледжвае развіццё тэрыторыі Брэсцкай крэпасці і прылеглага да яе гістарычнага квартала Брэста (у межах вуліцы Леніна, трасы М1 і вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці).

Паводле слоў эксперта праекта, генеральнага дырэктара ТАА «Інстытут Ленгіпрагор» Юрыя Пералыгіна (Санкт-Пецярбург, Расія), нарада, што прайшла 6 сакавіка, з’яўлялася адным з этапаў падрыхтоўчай працы над праектам.

«Мы загадзя папрасілі чатыры аўтарскія калектывы архітэктараў з Брэста, Кіева, Масквы і Ульянаўска падрыхтаваць свае планы рэалізацыі гэтага праекта і абмеркавалі іх учора. Пасля гэтага, таксама падчас абмеркавання, сабралі выкладзеныя ў гэтых праектах станоўчыя ідэі, з якімі трэба далей працаваць, — сказаў Пералыгін. — Гэта і ёсць першы вынік таго, што мы назвалі структурнымі кансультацыямі. Зараз чакаецца яшчэ месяц дапрацоўкі ідэй, якія могуць легчы ў аснову наступнага кроку: стварэнне майстар-плана».

Як было заяўлена, у канцы красавіка ў Брэсце плануецца правядзенне міжнароднага семінара з запрашэннем шырокага кола экспертаў, дзе будзе разгледжаны гэты майстар-план.

Запуск праекта адбыўся ў лістападзе 2012 года на міжнародным семінары ў Брэсце, арганізаваным Брэцкім гарвыканкамам і расійскай Асацыяцыяй менеджараў культуры пры падтрымцы міністра спорту і турызму Беларусі. На ім была разгледжана перспектыва стварэння міжнароднага культурна-гістарычнага цэнтра на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

Задачы праекта «Брэст 2019» — сфарміраваць эфектыўную культурна-турыстычную індустрыю, арыентаваную на павышэнне інвестыцыйнай прыцягальнасці рэгіёну, стварэнне новых працоўных месцаў, развіццё гарадской інфраструктуры, павелічэнне даходаў горада і краіны ад турызму.

Праект прымеркаваны да 1000-годдзя Брэста, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе.

БелаПАН

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

Гарвыканкам напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 22:58
знесьці брэскую крэпасць, ды пабудуваць новую з сучасных матэрыялаў з прыстасаваннем там гандлёва-забаўляльнага цэнтра ды аквапарка, з падземным паркам на 1000 аўтамабіляў
І.Л. напiсаў(ла) 8 сакавiка 2013 у 15:36
людцы мае...ну пры ўсёй павазе: чым жа вы чуеце і што вы пішаце? На красавік прызначаны этап, калі збяруць прапанаваныя накіды у адно, каб падлічыць прыблізныя кошты каб наблізіць будучы конкурс на МАЙСТАР ПЛАН да рэальjavascript:void(0);ных коштаў
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Штармавое папярэджанне — на захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы  1 +рэкамендацыі МНС, як сябе паводзіць у часе залевы.
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Абмеркаванні

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

26.05 НБ РБ
USD 8680
EUR 11230
RUB 277

PDF-версія

26
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY