Хірург Аляксандр Шакуцін — адзін з нямногіх адкрытых бізнэсоўцаў ва ўладзе. Вось ужо другі тэрмін запар ён абіраецца членам савета рэспублікі.
Гэта дазваляе лабіраваць інтарэсы «Амкадора», у склад якога ўваходзяць усё новыя і новыя прадпрыемствы. Прыбытак толькі галаўной кампаніі за 2011 год склаў $26 мільёнаў.

Мільянер мае багатую «сацыяльную» нагрузку. На пасадзе старшыні тэніснай федэрацыі ён змяніў Уладзіміра Пефціева. У лукашэнкаўскай «Белай Русі» Шакуцін увайшоў у склад рэспубліканскай рады, ёсць яго прозвішча і ў Радзе па развіцці прадпрымальніцтва.

Пратэжэ мільянера Алена Ланская сёлета ўсё ж паедзе на «Еўрабачанне».
Леташняя спроба скончылася скандалам — вынікі нацыянальнага адбору былі сфальсіфікаваныя. Абвіначаваны ў гэтым Дзмітрый Баранаў цяпер працуе дырэктарам шакуцінскага прадзюсарскага цэнтра «Спамаш».

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1959 у вёсцы Вялікае Бабіна Аршанскага раёна. Закончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «хірург». Працаваў загадчыкам хірургічнага аддзялення 10-й мінскай бальніцы, дырэктарам медцэнтра МТЗ. У якасці прэзідэнта прадпрыемства «Праммедінвест» займаўся пастаўкамі медыцынскага абсталявання. Цяпер — старшыня рады дырэктараў холдынга «Амкадор», яго ж акцыянер. Старшыня рады дырэктараў ААТ «Амкадор» (ад 2005), член савета рэспублікі (з 2008), старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі (ад 2012).

***

Сакрэты поспеху: Аляксандр Шакуцін — самы багаты сенатар Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?