Ці адбудзецца аб’яднанне чатырох буйных дзяржаўных газет без Паўла Якубовіча — галоўная загадка беларускай афіцыйнай журналістыкі.
Галоўны рэдактар «Саўбелкі», які даказаў сваю адданасць Лукашэнку, нібыта не гарыць жаданнем пераходзіць на новую пасаду.

…А ў савецкія часы Якубовіч быў проста яскравым журналістам. У ягоных фельетонах і нават у спартыўных рэпартажах чытачы знаходзілі дасціпны гумар з парадкаў у СССР. Але статус рэдактара самай тыражнай газеты Беларусі з цягам часу ператварыў Якубовіча ў галоўнага прапагандыста краіны.

Кажуць, працадаўца цэніць Якубовіча за надзвычайны інтэлект, веданне людзей і ўменне гаварыць непрыемныя рэчы ў твар.

***

Цытата: «[Многія начальнікі] глядзяць Хартыю’97».

У эфіры БТ, 2012.

***

Аб’ектыўка

Нарадзіўся ў 1946 ва Унечы (Бранская вобласць, Расія). Закончыў Вышэйшую вайсковую вучэльню МУС і факультэт журналістыкі БДУ (1973). Працаваў у «Знамені юності», «Крыніцы», «Народнай газеце». Галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссія» (з 1995).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?