Некалі Аляксандр Лукашэнка прадставіў яе так: «Ірына Сцяпанаўна — мой асабісты ўрач».

Яе маці Людміла Пастаялка стала міністрам аховы здароўя.

Абельская абараніла доктарскую па тэме: «Шыйны остэахандроз: прамянёвая візуалізацыя і тэхналогія медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў».

***

Цытата: «Мы першыя адкрылі лабараторыю сну і змаглі дапамагаць пацыентам».

Апошняе з’яўленне Абельскай у СМІ, лістапад, 2012

***

Аб’ектыўка

Нарадзілася ў Брэсце. Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «педыятрыя». У 1990—1994 — кансультант­-эндакрынолаг у 9-й клінічнай бальніцы, адкуль перайшла у лечкамісію ў штат эндакрыналагічнага аддзялення доктарам вышэйшай катэгорыі. Галоўная доктарка прэзідэнцкай бальніцы, якую ў народзе па савецкай звычцы называюць лечкамісіяй (ад 2001 да 2007 і ад 2009).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?