Грамадства77

Мілінкевіч: Патрэбная «дарожная мапа» пакрокавага збліжэння Беларусі і ЕС

Старшыня руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што патрэбная «дарожная мапа» пакрокавага збліжэння Беларусі і Еўрасаюза.
Пры гэтым «бясспрэчнай перадумовай для дыялогу застаецца вызваленне ўсіх палітычных зняволеных». Пра гэта беларускі палітык заявіў на сустрэчы лідараў і кіраўнікоў нацыянальных дэлегацый Еўрапейскай народнай партыі, якая праходзіць ў Афінах 7–8 сакавіка, паведамляе прэс-служба руху «За Свабоду».

Мілінкевіч зазначыў, што ў выніку эканамічных праблем, у тым ліку праз пагаршэнне пазіцый на расійскім рынку, улады Беларусі вымушаны аднаўляць стасункі з Еўрапейскім саюзам, бо для Беларусі важна павелічэнне экспарту ў краіны ЕС і пошук мадэрнізацыйных тэхналогій.
Пры гэтым палітык заявіў, што ў беларускім урадзе ёсць міністры, якія разумеюць неабходнасць эканамічнай лібералізацыі і прыватызацыі: «Аднак Аляксандр Лукашэнка стрымлівае структурныя рэформы. Спробы ж мадэрнізацыі пры захаванні жорсткага камандна-адміністрацыйнага кантролю наўрад ці прывядуць да плённых вынікаў».

«Нягледзячы на тое што цяперашнія ўлады Беларусі паказалі сябе непаслядоўным і складаным партнёрам і што патэнцыял дыялогу паміж ЕС і Беларуссю вельмі абмежаваны, тым не менш ён можа прывесці да змяншэння рэпрэсій, павелічэння праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве, пашырэння вакна магчымасцяў для грамадзянскай супольнасці, а таксама лібералізацыі эканамічнага жыцця. Любы пазітыўны крок у бок Захаду лепшы, чым крокі, што вядуць да ўзмацнення залежнасці ад Расіі і страты суверэнітэту», — адзначыў Мілінкевіч на сустрэчы ў Афінах.

Слушным лідару руху «За Свабоду» ўяўляецца ажыццяўленне дыялогу праз «дарожную мапу» пакрокавага збліжэння, галоўнай мэтай якога з’яўляецца «заваёва розумаў і сэрцаў беларусаў».
Такімі крокамі можа стаць спрашчэнне візавага рэжыму з ЕС па прыкладзе Польшчы і Літвы. «Апошнімі гадамі, нягледзячы на самаізаляцыю рэжыму, колькасць паездак беларусаў у краіны ЕС вырасла ў некалькі разоў. Гэта прынесла эканамічныя выгады нашым суседзям і не прывяло да ўсплёску нелегальнай міграцыі», — адзначыў ён.

Мілінкевіч назваў і іншыя кірункі дапамогі з боку Еўрасаюза: «Вельмі важна пашырыць стыпендыяльныя праграмы ЕС для беларускіх студэнтаў і праграмы падрыхтоўкі беларускіх спецыялістаў у розных галінах — яны стануць у будучым праваднікамі рэформаў. Неабходна шырокая падтрымка з боку ЕС малога і сярэдняга бізнесу. Таксама вельмі важна падтрымліваць праекты па развіцці беларускай ідэнтычнасці і культуры».

Гэта, на думку старшыні руху «За Свабоду», «паспрыяе адкрытасці беларускай эканомікі і грамадства, прывядзе ў будучым і да палітычных трансфармацый».

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць