Доўгажыхар беларускага ўладнага алімпа. Ужо 12 гадоў ён узначальвае Мытны камітэт.

Супрацоўнікі ведамства трапляюцца на карупцыйных справах, а Шпілеўскі застаецца непатапляльны. Ён выхадзец з КДБ. Фактычна, праз ведамства Шпілеўскага плывуць мільярды грошай. Менавіта праз мытню праходзяць як энерганосьбіты, так і шмоткі чаўнакоў. «Залатое дно» беларускага бюджэту. У 2006 адсудзіў 60 мільёнаў рублёў у «Камсамольскай праўды» за памылкова ўжыты здымак.

***

Цытата: «Адсутнасць на мытні беларускамоўных бланкаў — мая асабістая памылка».

Верасень 2009.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1953 у Бабруйску. У 1981 скончыў БДУ, у 1987 — Вышэйшую школу КДБ СССР. Служыў ва Узброеных Сілах і ў КДБ. У 1997—2001 — дэпутат палаты прадстаўнікоў. У 2001—2009 — памочнік Лукашэнкі, галоўны інспектар па Мінску. Ад верасня 2001 — старшыня Мытнага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?