Рэдактар магілёўскай абласной газеты аказаўся ў першым лукашэнкаўскім магілёўскім прызыве. Не меўшы досведу працы на тэлебачанні, ён стаў начальнікам на БТ.

Пасля двухгадовага адпачынку на дыпламатычнай пасадзе ў Румыніі Кісель вярнуўся на тэлебачанне. На ягоным АНТ прапаганда танчэйшая, чым на «Беларусь­1». Каб адчуць розніцу ў стаўленні Лукашэнкі да Кісяля і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі, дастаткова ўключыць прэс­канферэнцыі кіраўніка дзяржавы. Першаму дазваляецца расказваць анекдоты пра Лукашэнку, другому — моўчкі падтакваць.

***

Цытата: «Плывуць у адным чоўне Абама, Пуцін і Лукашэнка. Вырашылі галасаваць, каму веславаць… Пуцін і Абама вяслуюць і кажуць адзін аднаму: «Як так? Нас усяго трое, а Лукашэнка атрымаў чатыры галасы!»

Анекдот, расказаны на прэс­-канферэнцыі, 2011

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1955 у вёсцы Здудзічы Светлагорскага раёна. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (1979), працаваў карэспандэнтам і загадчыкам аддзела ў «Магілёўскай праўдзе» (1979—1987), у магілёўскім абкаме КПБ (1987—1990), рэдактарам «Магілёўскіх ведамасцяў» (1990—1994). У 1994—2000 — старшыня Белтэлерадыёкампаніі, у 2000—2002 — пасол у Румыніі. Старшыня праўлення Другога нацыянальнага канала (АНТ) (з 2002).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?