Былы прэм’ер, «моцны гаспадарнік» Сідорскі ніколі не быў у спісах невыязных у Еўрасаюз, але выпускаць прэм’ера на перамовы Лукашэнка не вельмі імкнуўся. Цікавы псіхалагічны момант: Лукашэнка вельмі часта публічна крычаў на Сідорскага, а той маўчаў, апусціўшы галаву. На Пракаповіча ці Мясніковіча публічна кіраўнік краіны голас не падымае.

Падчас Плошчы­-2010 дэманстранты ішлі на перамовы якраз да Сідорскага. Праўда, так і невядома, ці былі з ім якія кантакты праз Маскву ці наўпрост.

Некаторыя нават меркавалі, што Сідорскі можа ўзначаліць апазіцыю. Але Сідорскі сышоў з пасады без скандалаў, а потым перабраўся на грашовую і бесклапотную пасаду ў Маскву.

Заслугоўвае асобнай згадкі і Людміла Сідорская. Яна працавала ў Доме Масквы ў Мінску і ў дадатак займалася дабрачыннымі праектамі для дзяцей і ветэранаў. Людміла ахвотна з’яўлялася на публіцы — рэдкі такі выпадак сярод жонак топ­чыноўнікаў Беларусі.

***

Цытата: Ёсць адна заўвага: наша краіна называецца не «Белоруссія», а «Беларусь».

На пасяджэнні найвышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана, снежань 2009.

Аб’ектыўка

Нар. у 1954 у Гомелі. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1976—1992 працаваў на Гомельскім заводзе радыётэхналагічнага абсталявання на пасадах ад майстра ды дырэктара. У 1992—1998 — кіраўнік НПА «Ратон», у 1998—2001 — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама. У 2001—2003 — намеснік, першы намеснік прэм’ер-міністра. У 2003—2010 — прэм’ер-міністр. Міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ад 2011). Жанаты. Мае дзвюх дачок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0