Радзькоў — не самы папулярны чалавек ва ўладзе. Таму Лукашэнка і не баіцца ставіць яго кіраўніком «Белай Русі».
Усё адно не мае шанцаў перарасці ў паспяховага лідара. Быў рэктарам Магілёўскага педуніверсітэта, таго самага, што скончыў кіраўнік дзяржавы. На пасадзе міністра адукацыі запомніўся ўзмацненнем русіфікацыі. Пры Радзькову быў канчаткова разгромлены Коласаўскі ліцэй, паменшала лічба беларускамоўных класаў, нават гісторыю Беларусі сталі выкладаць па-руску. У Адміністрацыі прэзідэнта таксама аскандаліўся цыркулярам у рэгіёны з патрабаваннем не дапускаць «прымусовай беларусізацыі».

***

Цытата: «Для поспеху ў жыцці не канечне мець вышэйшую адукацыю».

На рэспубліканскай нарадзе работнікаў сістэмы адукацыі, студзень 2007.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1951 у вёсцы Вотня (Быхаўскі раён). Доктар педагагічных навук. Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001—2003). Міністр адукацыі (2003—2010), ад 2010 — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Узначальвае «Белую Русь». Быў кіраўніком ініцыятыўнай групы Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах­-2010.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?