У Беларусі Кірыл Вахрамееў ад 1978, сам ён з вядомага яраслаўскага купецкага роду. У РПЦ у савецкі час займаў двухсэнсоўную пасаду кіраўніка Аддзела замежных царкоўных сувязяў.

Часта сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Засядае ў прэзідыуме Усебеларускіх народных сходаў. Бласлаўляе Аляксандра Лукашэнку ў часе інаўгурацый.

Аднак роля царквы ў сістэме зводзіцца да своеасаблівага «дзяржкамітэта па справах культаў». Праваслаўная царква ператварылася ў месца працаўладкавання масы адстаўнікоў-сілавікоў, што апранаюць расы. Аляксандр Лукашэнка аднойчы нават папракнуў праваслаўных, што яны набудавалі столькі цэркваў, што на іх ужо і «спецыялістаў не хапае».

Хоць Мітрапаліт фармальна лічыцца духоўным лідарам, ніхто не ўзгадае хоць нейкую заяву ці слова Мітрапаліта, што за апошняе 20-годдзе мелі б розгалас або зрабілі ўплыў на грамадства.

***

Цытата: «Свабода ёсць найвялікшым дарам».

З паслання на Раство Хрыстова, студзень 2013.

***

Аб'ектыўка

Сапраўднае імя — Кірыл Вахрамееў. Нар. у 1935 у Маскве ў сям’і былых купцоў. Архіерэй Рускай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, архімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Герой Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі Францішка Скарыны, «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (Расія) ды інш. Пры ўручэнні расійскага ордэна адказаў прэзідэнту Пуціну: «Служу отечеству и союзному государству России и Белоруссии!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?