Актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Валянціна Цюрава, затрыманая 8 сакавіка ў цэнтры Мінска, змешчаная ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Алеся Якубоўская.

Як паведамлялася раней, Цюраву затрымалі на Камароўскім рынку. У Дзень жанчын, які ў Беларусі з'яўляецца дзяржаўным святам, актывістка "Еўрапейскай Беларусі" стаяла з плакатам: "Дзе маё свята? Дзе мая свабода?". Дзяўчына была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі і дастаўленая ў РУУС Савецкага раёну Мінска.

Па ўсім відаць, актывістка абвінавачваецца ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Чакаецца, што 11 сакавіка яе будуць судзіць у судзе Савецкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?