Надзвычайнае здарэнне адбылося 8 сакавіка ў раёне вёскі Цюлькоў ў Полацкім раёне.
11 рыбакоў вырашылі парыбачыць на Дзвіне. Аднак да паўдня лёд на рацэ пачаў ламацца,
крыга памерамі 100×70 м з рыбакамі адарвалася ад берага і паплыла па цячэнні.
Тры чалавекі выбраліся на бераг самастойна (яны не пацярпелі), а астатнія восем апынуліся ў пастцы на крызе.
На шчасце, з сабой быў мабільны тэлефон, рыбак выклікаў выратавальнікаў.
Калі тыя прыбылі на месца, крыга ўжо адплыла ад берага на адлегласць 50 м. Глыбіня ў тым месцы ракі каля 7 м. Ратавальнікі па чарзе знялі рыбакоў з крыгі і даставілі на бераг. На шчасце, ніхто з іх не пацярпеў, ад шпіталізацыі мужчыны адмовіліся.

МНС нагадвае: выходзіць на тонкі лёд небяспечна.

Пад вясновымі промнямі сонца лёд на вадаёмах становіцца друзлым і нетрывалым.
Аднак кожны год людзі грэбуюць мерамі засцярогі і выходзяць на тонкі вясновы лёд, тым самым падвяргаючы сваё жыццё смяротнай небяспекі. Па словах спецыялістаў,
бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 10 см у прэснай і 15 см у салёнай вадзе. Пры гэтым варта памятаць, што трываласць лёду аслаблена ў вусцях і прытоках рэк, месцах хуткай плыні, дзе б’юць крыніцы, стокавыя воды, раёнах росту воднай расліннасці,
дрэў, кустоў і чароту. .Калі тэмпература паветра трымаецца вышэй за 0 градусаў больш за тры дні, то трываласць лёду памяншаецца на 25%. З некаторай доляй верагоднасці трываласць лёду можна вызначыць візуальна:
лёд блакітнага колеру досыць трывалы, трываласць белага у два разы менш, шэры, матава белы або з жаўтлявым адценнем лёд ненадзейны.

Калі ўсё ж адбылося надзвычайнае здарэнне і чалавек апынуўся ў вадзе, то ні ў якім разе нельга панікаваць і рабіць рэзкія рухаў. Варта стабілізаваць дыханне, раскінуць рукі ў бакі і паспрабаваць зачапіцца за край лёду, надаўшы целу гарызантальнае становішча па кірунку плыні. Пасля гэтага трэба паспрабаваць асцярожна налегчы грудзьмі на край лёду і закінуць адну, а затым другую нагу на лёд. Калі лёд вытрымаў, трэба асцярожна перакатамі адпаўзці да берага. Лепш за ўсё паўзці ў той бок, адкуль чалавек прыйшоў, бо там лёд ужо правераны на трываласць.

Тых, хто стаў сведкам падобнага здарэння, у МНС заклікаюць не заставацца абыякавым і паспрабаваць дапамагчы які апынуўся ў бядзе чалавеку. Для гэтага трэба ўзброіцца любой доўгай палкай, дошкай, шастом або вяроўкай. Можна звязаць разам шалікі, рамяні ці вопратку. Затым паўзком, шырока расстаўляючы пры гэтым рукі і ногі, штурхаючы перад сабой выратавальныя сродкі, трэба асцярожна рухацца ў кірунку да палонкі. Не варта падпаўзаць да краю: трэба спыніцца ад пацярпелагана адлегласці некалькіх метраў і кінуць яму вяроўку, край адзення, падаць палку. Затым трэба асцярожна паспрабаваць выцягнуць пацярпелага на лёд, і потым разам паўзком выбрацца з небяспечнай зоны, у той жа бок, адкуль прыйшлі. На гэтым выратаванне не скончана: пацярпелага неабходна даставіць у цёплае месца. З яго варта зняць адзенне і дапамагчы энергічна расцерці цела (да пачырванення скуры). Расціраць можна змочанай у спірце суконкай або рукамі. Пацярпелага трэба напаіць гарачай гарбатай, але ні ў якім разе нельга даваць яму алкаголь — у падобных выпадках гэта можа выклікаць лятальны зыход.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?