Зорка савецкай эстрады 60-80-х гадоў мінулага стагоддзя народная артыстка Расіі Марыя Пахоменка памерла ў адной з бальніц Санкт-Пецярбурга. Праз два тыдні ёй споўнілася б 76 гадоў.

Яна нарадзілася 25 сакавіка 1937 г. у в. Лютня Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці.

Марыя Пахоменка дала дарогу многім творам свайго мужа — кампазітара Аляксандра Колкера. Асабліва вядомымі сталі ў яе выкананні песні «Сланечнікі», «Салодкая ягада», «Ненаглядны мой», «Каханне застанецца», «Цуда-коні», «Стаяць дзяўчаты». Яна ўдыхнула новае жыццё ў такія творы песеннай класікі, як «Матроскія ночы» Васіля Салаўёва-Сядога, «Школьны вальс» Ісака Дунаеўскага. Спявачцы давяралі першае выкананне сваіх твораў Валерый Гаўрылін, Эдуард Калмановскі, Аляксандра Пахмутава, Давід Тухманаў, Ян Фрэнкель.

Марыя Пахоменка з’яўляецца лаўрэатам міжнароднага конкурсу «Мідэм» (1968 год, Каны, Францыя), атрымала Гран-пры конкурсу «Залаты Арфей» у Балгарыі ў 1971 годзе. Спявачка запісала 10 дыскаў-гігантаў і знялася на тэлебачанні ў шасці музычных фільмах, вяла тэлеперадачу «Запрашае Марыя Пахоменка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0