21 сакавіка 2013 года спаўняецца 150 гадоў з таго дня, як у бітве каля вёсак Свечкі і Плябань, каля Мінска, падчас раптоўнага ар’ергарднага бою з царскімі карнікамі-казакаміпа-геройску загінулі ўдзельнікі вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў:
кіраўнік паўстаньня на Маладзечаншчыне і Вілейшчыне Юльян Бакшанскі, Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі ды 15-гадовы Ігнацы Сулістроўскі.

У дзень гадавіны, дзеля ўшанавання памяці герояў, ладзіцца Дзень памяці ў вёсцы Плябань — урачыстае мерапрыемства з удзелам мясцовых жыхароў, гасцей з Мінска, Маладзечна, Краснага ды навакольных вёсак.

Расклад мерапрыемства:

13.00. Наведванне магілы паўстанцаў. Ускладанне кветак і запальванне свечак. Урачыстыя прамовы гасцей. Шпацыр па могілках з гісторыкам, прадстаўніком «Ініцыятывы пашпартызацыі могілак у Плябані» Аляксеем Друпавым (расповед аб працах і планах).

13.40. Кава-пауза ў будынку мастацкае галерэі.

14.00. Урачысты канцэрт-выступ у мастацкае галерэі. Возьмуць удзел: барды Таццяна Беланогая і Раман Яраш, музыка Віктар Сямашка, спявак і музыка Сяржук Войта, гісторыкі і краязнаўцы.

Даезд гасцей з Мінска: Электрычка «6121 Мінск-Пас. — Маладзечна» — 11.34 -12.49. Выхад на прапынку Ласі. Час у дарозе — 1 г. 15 хв.

Аўтамабільная траса Мінск-Маладзечна. Кірунак на Маладзечна да паварота налева пад указальнікам «Плябань».

Вяртанне: «6132, 6134 Маладзечна — Мінск-Пас.« — 17.17–18.38, 18.20–19.41.

Даезд гасцей з Маладзечна: электрычка «6122 Маладзечна — Мінск-Пас.« — 11.23 -12.51. Выхад на прапынку Ласі. Час у дарозе 28 хв.

Аўтамабільная траса Маладзечна-Менск. Кірунак на Мінск да паварота направа пад указальнікам «Плябань».

Вяртанне: «6127, 6129 Мінск-Пас. — Маладзечна» — 16.55 — 17.24, 17.50–18.18.

Суполкі сустрэчы ў сацыяльных сетках: Укантакце, Фэйсбук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?