Каля 19.00 9 сакавіка паблізу мястэчка Крывічы Мядзельскага раёна кіроўца Chrysler, грамадзянін Расіі, збіў веласіпедыста.

57-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы ДТЗ.

«Загінулы рухаўся па краі праезнай часткі, ровар быў абсталяваны катафотамі», — паведамілі ў прэс-службе УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа, праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?