Датэрміновыя выбары прэзідэнта Венесуэлы прызначаныя на 14 красавіка рашэннем Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны.

Раней дакладная дата не называлася, паведамлялася толькі, што выбары пройдуць не пазней, чым праз 30 дзён пасля смерці прэзідэнта Уга Чавеса, які памёр 5 сакавіка.

Кандыдатам ад кіруючай партыі стаў Нікалас Мадура, які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта і выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы ў час хваробы Чавеса.
8 сакавіка Мадура быў прыведзены да прысягі як часовы прэзідэнт.
Вядомы і адзіны кандыдат ад венесуэльскай апазіцыі - гэта губернатар штата Міранда Энрыке Капрылес.
Увосень 2012 Каприлес ўжо балатаваўся на пасаду прэзідэнта і прайграў Уга Чавесу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?