У Мінску ноччу 3 лютага ў кватэры непрацоўнага раней судзімага за катаванне 35-гадовага жыхара сталіцы быў знойдзены труп 30-гадовай ураджэнкі Рыгі без пэўнага месца жыхарства і занятку.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы ад 7 сакавіка, смерць жанчыны наступіла ад механічнай асфіксіі.

Папярэдне ўстаноўлена, што яе вечарам 2 лютага ў сварцы задушыў гаспадар кватэры.
Падазроны затрыманы, распачата крымінальная справа.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?