31 сакавіка Нацыянальная авіякампанія "Белавія" павялічвае частату палётаў у сталіцу Украіны да 10 разоў на тыдзень.
Рэйсы ў Кіеў будуць выконвацца пераважна самалётам CRJ-100/200.

Як паведамляе прэс-служба "Белавія",

кошт пералёту ў адзін бок складае ад 87 еўра (уключаючы аэрапартовыя таксы і зборы), туды-назад — ад 176 еўра (уключаючы аэрапартовыя таксы і зборы).

Павелічэнне частаты рэйсаў ажыццёўлена ў сувязі з ростам пасажырапатоку паміж Мінскам і Кіевам, а таксама для паляпшэння ўмоў пералёту транзітных пасажыраў, якія лятаюць з Кіева цераз Мінск у пункты Еўропы, СНД і назад.

"Цяпер "Белавія" выконвае ў Кіеў сем рэйсаў на тыдзень. Спадзяемся, што павелічэнне частотнасці да 10 разоў на тыдзень дазволіць падарожнічаць як прамым, так і транзітным пасажырам у найбольш зручны для іх час", — паведаміў генеральны дырэктар РУП "Нацыянальная авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.

"Белавія" мае два самалёты Embraer-175, шэсць Boeing 737-500, пяць Boeing 737-300, чатыры CRJ-100/200 і тры Ту-154М.

За першыя два месяцы 2013 года НАК "Белавія" перавезена 152.326 пасажыраў і 318,7 тоны грузу і пошты, што на 25,4 і 31,8% адпаведна больш, чым за такі ж перыяд у 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?