Экспарцёрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны чатыры прадпрыемствы:

адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Жабінкаўскі цукровы завод», «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» і «Скідальскі цукровы камбінат».
Адпаведную пастанову № 144 Савет міністраў прыняў 5 сакавіка 2013 года.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, гэтае рашэнне дзейнічае з 1 сакавіка да 31 жніўня 2013 года. Белы цукар экспартуецца пад кодам адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза 1701 99 100.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Пагадненнем аб парадку ўвядзення і прымянення мер, якія закранаюць знешні гандаль таварамі, на адзінай мытнай тэрыторыі ў дачыненні да трэціх краін ад 9 чэрвеня 2009 года. У сувязі з гэтым Дзяржаўнаму мытнаму камітэту і Міністэрству ўнутраных спраў даручана прыняць меры для недапушчэння экспарту белага цукру суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, не ўказанымі ў гэтай пастанове.

Паводле інфармацыі прэс-службы, аб прынятай меры будзе праінфармавана Еўразійская эканамічная камісія. На яе разгляд таксама будзе вынесена прапанова аб прымяненні аналагічнай меры і іншымі дзяржавамі — удзельніцамі Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?