4 жніўня на Менскай абласной канферэнцыі Партыі БНФ прысутнічалі прадстаўнікі з тых гарадоў вобласці, дзе найбольш актыўна функцыянуе партыя, – з Барысава, Слуцка, Маладзечна, Вілейкі, Салігорска, Мар’інай Горкі, Смалявічаў, Жодзіна, Мядзеля, Лагойска.

Перад прысутнымі выступілі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і яго намеснікі Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч, якія распавялі пра сітуацыю ў краіне, актуальную дзейнасць партыі і пра партыйнае будаўніцтва.

Была абраная абласная рада ў складзе 12 чалавек. Старшынёй мінскай абласной структуры стаў Зміцер Вінаградаў з Мядзеля, а яго намеснікамі – Сяржук Салаш з Барысава і Зміцер Шэвель з Лагойска, паведамляе Радыё Рацыя па спасылкай на прэс-групу Партыі БНФ.

«Першае, што я збіраюся зрабіць, - гэта аб’ехаць усе нашы раёны. Трэба вызначыць рэальны патэнцыял Партыі БНФ у Мінскай вобласці для таго, каб пачынаць падрыхтоўку да Еўрапейскага марша і выбараў 2008 года», - заявіў пасля абрання Зміцер Вінаградаў.

«Мы аднавілі фронтаўскую структуру Мінскай вобласці. Некалькі гадоў яна не працавала [Каменьчык у гарод Алеся Міхалевіча? – НН]. Я задаволены кадравымі рашэннямі, якія прынятыя, таму што і старшыня, і намеснікі старшыні, і сакратар прадстаўляюць дзеяздольныя фронтаўскія арганізацыі. Бліжэйшай практычнай задачай будзе падрыхтоўка да Еўрапейскага марша і да кампаніі 2008 года, да таго самага выбарчага фарсу, які мы хочам ператварыць у рэальныя выбары», - сказаў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Нагадаем, што пры канцы году маюць прайсьці выбары новага старшыні Партыі БНФ, дзе канкурэнцыю В. Вячорку, паводле чутак, павінны скласьці ягоны намесьнік Алесь Міхалевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?