490 гадоў таму, 6 жніўня 1517 г., Францыск Скарына выдрукаваў у Празе сваю першую кнігу. Гэта быў «Псалтыр». Потым ён выдаў яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць «Царствы» за 4 кнігі).

Потым Скарына пераехаў у Вільню, дзе выдаў Малую падарожную кнігу і Апостала.

Што б ні казалі розныя людзі, у Пецярбургу Скарына ня толькі нічога не выдаваў, але нават ня быў : )

Нагадаем, што першую кнігу ў Эўропе з дапамогай наборнага шрыфту выдаў у сярэдзіне 15 ст. Гутэнбэрг (у 868 г. у Кітаі вынайшлі спосаб друкаваньня кніг з дапамогай ксілаграфіі, г.зн. з дапамогай гравіраванай на дрэве формы).

Першая славянская кніга (па-чэску) выйшла ў 1468 г. Гэта была «Траянская хроніка». Першыя кнігі кірыліцай выдаў у Кракаве ў 1491 г. Швайполь Фіёль.

Літоўцы прачнуліся ў 1547 г., маскоўцы (Іван Фёдараў)– ў 1564 г., украінцы – у 1574 г., праўда, рукамі таго ж Фёдарава.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі першая кніга на беларускай мове выйшла ў 1562 г. Гэта быў «Катэхізіс» Сымона Буднага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0