Масленічныя гулянні ў Мінску 16–17 сакавіка адбудуцца на 13 пляцоўках.
Аб гэтым паведаміла сёння начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.
Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы.
Паўдзельнічаць у Масленіцы можна будзе ў гарадскіх парках, скверах, на пляцоўках каля буйных гандлёвых і спартыўных аб’ектаў, у тым ліку ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага, парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, Цэнтральным батанічным садзе, парку 50-годдзя Кастрычніка.
Асноўныя гарадскія гулянні адбудуцца на пляцоўцы каля Палаца спорту.
Падрыхтаваны канцэртныя праграмы з удзелам самадзейных творчых калектываў, будзе арганізавана гандлёвае абслугоўванне. Тут па традыцыі спаляць чучала зімы. Галоўны пачастунак свята — бліны з рознымі начынкамі і стравы нацыянальнай кухні.

Масленіца — старажытнае славянскае свята, якое прыйшло з язычніцкай культуры, захавалася і пасля прыняцця хрысціянства. Масленіца была ўспрынята хрысціянскай царквой фактычна як рэлігійнае свята і атрымала назву Сырнага, або Сырапуснага тыдня. Яна прыпадае на тыдзень, які папярэднічае Вялікаму посту. У традыцыйным быце заўсёды лічылася, што чалавек, які дрэнна і сумна правядзе масленічны тыдзень, будзе няўдачлівы на працягу ўсяго года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?