Яно ж і добра, што у нас збудавалі новы трохпавярховік для РУУС. Адчынілі сьвяточна, са строем міліцыянтаў у белых сукенках! Даўно патрэбен Горкам такі рэгіянальны цэнтар па барацьбе з злачыннасьцю.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Ды тутка супала ў мяне дзьве навіны — вось, мяркую, можа выпадкова я ўбачыў новы МАЗ-аўтазак і адначасова праведаў аб прыпыненьні дзейнасьці ПКБ, сябром якой я зьяўляюся? Ну а на раніцу ачуняў ад першага ўражаньня — нас, камуняк, малавата будзе ў Горках дзеля гэткага дракона (мо-ткі з рэгіёну набярэцца...), а проста гараж ў РУУСе новы ды завялікі, а канфіскату з Расеі паменела; а мажлівыя ўвесну студенцкія хваляваньні — нехта скеміў, што беражонага Бог беражэ.

Тады я супакоіўся і замеркаваў про тое, ці прымуць мае сьціплыя ўнёскі за жнівень у нашай партустанове...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?