Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банку, назіраецца тэндэнцыя павелічэння тэрміновых рублёвых дэпазітаў.

На 1 ліпеня 2006 года на кожнага жыхара Беларусі ў сярэднім прыпадала 704 тысячы рублёў, альбо 329 долараў, размешчаных у банкаўскіх укладах. А на 1 ліпеня гэтага года — 955 тысяч, альбо 445 долараў.

Гэтаму паспрыяла пашырэнне банкамі спектра ўкладаў, кажуць у Нацбанку. Фізічным асобам былі прапанаваныя новыя іх віды на кароткія тэрміны захоўвання з высокім узроўнем даходнасці і «бонуснымі» ўмовамі — прыкладам, з магчымасцю датэрміновага зняцця без страты працэнтаў, папаўненне ўклада, дадатковы даход па дасягненні агаворанага тэрміна.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0