Еўрапейскі саюз можа адмяніць візавыя санкцыі ў дачыненні да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі.

Як паведамляе Польскае радыё, паводле слоў Памяноўскага, пазіцыя ЕС ў дачыненні да Беларусі застаецца цвёрдай: першыя крокі насустрач павінен зрабіць Мінск. Сярод гэтых крокаў ён назваў вызваленне палітзняволеных. На пытанне журналістаў, ці вядуцца такія перамовы, Памяноўскі адказаў няпэўна: «Можа быць».

Кажучы пра магчымую адмену візавых санкцый у дачыненні да Макея, намеснік кіраўніка польскага МЗС растлумачыў, што такі варыянт разглядаецца для таго, каб «захаваць мінімальныя каналы сувязі, якія неабходныя для падтрымання адносінаў з любой краінай».

Памяноўскі таксама зазначыў, што Беларусь хацела б атрымаць крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду. Аднак, падкрэсліў ён, пазіцыя ЕС у гэтым пытанні адназначная і фінансавыя інстытуты не будуць выдзяляць крэдыты афіцыйнаму Мінску. Паводле яго слоў, прычына гэтага не толькі наяўнасць палітзняволеных у краіне, але і адмоўная ацэнка эканамічнай сітуацыі ў Беларусі з боку МВФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?