Сёлета ён абяцае стаць яшчэ больш значным, бо збярэ ўдзельнiкаў рыцарскiх клубаў не толькi з Беларусi, але i з Чэхii, Польшчы, Украiны, Расii, Прыбалтыкi i многiх iншых краiн. Нашу краiну прадставяць такiя вядомыя клубы, як «Унiя Меч i Крумкач», «Ордэн Паўночнага Храма» (усяго каля 30 беларускiх калектываў з Лiды, Баранавiч, Магiлёва, Гродна, Брэста, Пiнска, Гомеля).
Фестываль сярэднявечнай культуры праводзiцца, у першую чаргу, у сацыяльных мэтах i накiраваны на патрыятычнае выхаванне моладзi, папулярызацыю гiсторыi Беларусi.
Ажыццяўляюць мерапрыемства арганiзатары Шавель А.Н. i Бойка А.Ф. (дырэктар i камерцыйны дырэктар фестывалю «Беларусь сярэднявечная») сумесна з заснавальнiкамi: Дабрачынным фондам дапамогi воiнам‑iнтэрнацыяналiстам «Памяць Афгана» i УЧРП тэлекампанiяй «ТКД‑7».
Два днi на цэнтральнай пляцоўцы гiсторыка‑культурнага комплексу «Лiнiя Сталiна» будзе праходзiць эфектнае сярэднявечнае шоў. Ужо з 12 гадзiн пачне сваю работу «горад майстроў», пасля чаго адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю з удзелам лепшых танцавальных i музычных сярэднявечных калектываў.
У першы дзень можна будзе ўбачыць незабыўны рыцарскi турнiр па ХIII стагоддзю, у якiм прымуць удзел самыя таленавiтыя i артыстычныя рыцары нашага часу. Тут ужо смела можна гаварыць «без страху i папроку». Мiж iншым, усё адзенне, даспехi i атрыбутыка вырабляецца ўдзельнiкамi клубаў уручную i толькi па дакладных гiстарычных крынiцах. Пасля бiтвы будзе вызначаны лепшы баец (судзяць па майстэрству i куртуазнасцi), якому трэба будзе выбраць каралеву прыгажосцi.
Прадоўжаць свята бугурты — схваткi дзвюх рыцарскiх армiй, якiя налiчваюць па меншай меры 200 чалавек! Спаборнiчаць давядзецца ў некалькiх намiнацыях, сярод якiх «захоп сцяга», «захоп караля», «палявая схватка».
Асаблiва незабыўным абяцае быць вогненнае шоў.
Другi дзень не стане менш цiкавым i захапляльным. Зусiм наадварот. Пасля вялiкага турнiру лучнiкаў i арбалетчыкаў за залатую стралу пройдзе рыцарскi турнiр, у якiм прымуць удзел сапраўдныя рыцары, закаваныя ў даспехi з ног да галавы (адзiн шчыт у дыяметры каля метра!). Пераможцу ўзнагародзяць галоўным прызам фестывалю — залатой каронай.
Кульмiнацыяй свята па праву можна лiчыць штурм сярэднявечнага замка. Гэта будзе па‑сапраўднаму жорсткая бiтва за захоп сцяга на галоўнай вежы замка з прымяненнем сякер, алебард, катапульт, гармат i сценабiтных машын. I гэта задача не з лёгкiх: працiўнiк першапачаткова павiнен захапiць мост, затым палiсад i толькi пасля гэтага будзе мець магчымасць штурмаваць замак. У бiтве прымуць удзел дзве армii, якiя традыцыйна дзеляцца на воiнаў Вялiкага княства Лiтоўскага i на воiнаў‑крыжаносцаў.
Завершыць яркi фестываль урачыстае закрыццё i фiнальны канцэрт.